• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністэрства інфармацыі разблакавала рэгіянальны сайт BrestNote

    Прыблізна месяц таму брэсцкі сайт BrestNote раптам стаў недасяжны для карыстальнікаў. Аказалася, што інтэрнэт-рэсурс заблакаваны на загад Міністэрства інфармацыі. Падставай сталася тое, што ў архіве публікацый знаходзілася гіперспасылка на СМІ, якое пазней было прызнанае ўладамі «экстрэмісцкім». Днямі сайт аднавіў працу.

    Як адзначала рэдактарка brestnote.by Наталля Пармон, блакіроўка адбылася раптоўна: ніякіх папярэджанняў ад Мінінфармацыі Беларусі не было.

    «Я звярнулася ў міністэрства з лістом і паведаміла, што тая спасылка выдаленая, і гатовая пачысціць сайт, калі там яшчэ ёсць падобныя публікацыі, — напісала ў Face­book Наталля Пармон. — Але для гэтага трэба зняць блакіроўку, таму што ў закрытым выглядзе такое зрабіць практычна немагчыма».

    У выніку сайт brestnote.by зноў працуе, а рэдактарка мусіць пераправерыць на прадмет падобнага «экстрэмізму»  больш за 40 тысяч публікацый, што з’явіліся на на старонках выдання з 2017 года.

    «За час вымушаных канікул я паглядзела «Дом дракона» і здужала два сезоны «Гульні тронаў», — з гумарам адзначае Наталля Пармон.

    Дарэчы, нататка са спасылкай, якая з’явілася нагодай для блакіроўкі, была апублікавана за паўтара года да таго, як тое СМІ прызналі «экстрэмісцкім».

    Чытайце яшчэ:

    «У калоніі дапамагаў іншым зняволеным, але непублічна, таемна». Інтэрв’ю Леаніда Судаленкі для БАЖ

    The Insider рассказал про волну отравлений российских журналистов и активистов в Европе

    Памёр пісьменнік і журналіст Віктар Карамазаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці