• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфармацыі блакавала сёлета 40 сайтаў, з іх 11 – за экстрэмізм

    У 2015 годзе Міністэрства інфармацыі абмяжоўвала доступ да 40 інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў.

    Такую лічбу паведаміла ў афіцыйным лісце ГА “БАЖ” міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

    “З іх 18 інфармацыйных рэсурсаў заблакавана за распаўсюд інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў, 2 – за табуяваную лексіку, 5 – за неналежную рэкламу лекавых сродкаў, 1 – за прапаганду дзіцячай парнаграфіі, 1 – за распаўсюд інфармацыі, якая можа нанесці страты нацыянальным інтарэсам, 2 – за рэкламу алкагольных напояў, 11 – за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, – гаворыцца ў лісце.

    Паводле міністра, да чатырох рэсурсаў доступ быў адноўлены.

    “Папярэджанні на адрас уладальнікаў інфармацыйных рэсурсаў не выносіліся”.

    5 лістапада ў межах кампаніі “Станем за журналістыку” ГА “БАЖ” накіравала ліст у Мінінфармацыі з просьбай патлумачыць, у якіх выпадках міністэрства прымае рашэнне абмежаваць доступ да рэсурса, а ў якіх – вынесці папярэджанне, і якімі крытэрамі пры гэтым кіруецца. Таксама арганізацыя запытвала, колькі такіх рашэнняў і за якія парушэнні прыняло міністэрства ў 2015 годзе.

    “Падставы для вынясення пісьмовага папярэджання прадугледжаны пунктам 1 артыкула 49 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года “Аб сродках масавай інфармацыі”…, а падставы для абмежавання доступу да прадукцыі сродку масавай інфармацыі… пунктам 1 артыкула 51 Закона. Дадзены пералік з’яўляецца вычарпальным”, – піша міністр.     

    Абмежаванне доступу да сайтаў у Беларусі (табліца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці