• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм знайшоў экстрэмізм у двух артыкулах «Вечернего Могилёва»

    Міністэрства інфармацыі знайшло прыкметы экстрэмізму ў двух артыкулах газеты "Вечерний Могилёв". Цяпер выданню пагражае суд паводле адміністрацыйнага артыкула. Калі справа дойдзе да суда, гэта будзе першы ў Беларусі прэцэдэнт, калі за праявы экстрэмізму асудзяць дзяржаўнае выданне, адзначае праваабарончая ініцыятыва "Журналісты за талерантнасць". 

    60282305_354243762112230_1757699066487111680_n-1200x1600.jpg

    Зварот у Мінінфарм накіраваў ЛГБТ-актывіст з Маладзечна Валянцін Цішко. Ён падаў спіс з 14 публікацыяў выдання, якія прасіў праверыць на наяўнасць незаконнай інфармацыі.

    У адказе за подпісам намесніка міністра Паўла Лёгкага гаворыцца, што Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці / адсутнасці ў ёй праяваў экстрэмізму знайшла такія прыкметы ў дзвюх публікацыях. «Дадзенае экспертнае заключэнне накіравана ў праваахоўныя органы для вырашэння пытання аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці на падставе артыкула 17.11 КаАП Беларусі», — паведамляе чыноўнік.

    Пытанні ў Мінінфарма ўзніклі да артыкулаў «СУДНЫЙ ДЕНЬ. ЛИРИЧНЫХ ЧУВСТВ НАТЯНУТЫЕ СТРУНЫ…» і «ВО ЧТО ВЫЛИВАЕТСЯ НЕТЕРПИМОСТЬ К ИЗВРАЩЕНЦАМ?». Па рашэнні суда яны могуць трапіць у Рэспубліканскі спіс забароненых экстрэмісцкіх матэрыялаў. 

    Газета «Вечерний Могилёв» ужо неаднаразова трапляла ў скандалы ў сувязі са сваімі публікацыямі, скіраванымі супраць прадстаўнікоў ЛГБТ. 

    Выкарыстана фота з сайта mogilev.online

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці