• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыяцыя ў дзеянні: мужчына ў пінжаку дадае статусу перамовам

    На выходных пад Мінскам прайшлі заняткі Летняй школы медыяцыі. Удзельнікі адукацыйнай праграмы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" даведаліся пра медыяцыю, як сферу прафесійнай дзейнасці, ды пра пераадольванне канфліктаў у цэлым.

    Журналістыка даволі стрэсавая прафесія. І розныя канфлікты здараюцца ў жыцці кожнага супрацоўніка СМІ. Валоданне прыёмамі медыяцыі дазваляе кіраваць канфліктамі, зразумець пазіцыю суперніка, выявіць яго сапраўдныя інтарэсы і знайсці спосабы прымірэння бакоў. 

    Трэнерамі падчас адукацыйнага курса, які доўжыўся некалькі дзён, былі прафесійныя медыятары, юрысты, псіхолагі:

    Таццяна Бяляева — медыятар, трэнер, юрыст (LL.M., вырашэнне спрэчак, міжнароднае і еўрапейскае права);

    Васіль Пронь — дырэктар трэнінгавага цэнтра «Квадратны апельсін». Эксперт Цэнтра па пытаннях эмацыйнага інтэлекту і працы з эмоцыямі ў медыяцыі;

    Алена Шымко — медыятар.

    Васіль Камісараў — трэнер-кансультант, кіраўнік украінскага «Цэнтра развіцця «Ритори»”, спецыялізуецца на публічных выступах, рыторыцы, невербальнай камунікацыі.

    У Беларусі сферы медыяцыі вызначаныя арт. 2 Закона «Аб медыяцыі», згодна з якім, медыяцыя прымяняецца для вырашэння спрэчак, што ўзнікаюць з грамадзянскіх праваадносінах, у тым ліку гаспадарчых, працоўных, сямейных і іншых.

    Трэнеры распавялі, што на Захадзе медыяцыя — распаўсюджаны інструмент для вырашэння спрэчак, бо гэта куды танней, чым судовыя разбіральніцтвы.

    Напрыклад, праз медыяцыю была вырашаная спрэчка Nes­tle адносна патэнтаў і гандлёвых марак для кавы ў капсулах Nespres­so. Група работнікаў Nes­tle ў Швейцарыі распрацавала другое пакаленне Nespres­so. Згодна з швейцарскаму заканадаўству, патэнт на Nespres­so належаў Nes­tle. А ў ЗША патэнт на Nespres­so быў зарэгістраваны на аднаго работніка Nes­tle з групы распрацоўшчыкаў для захавання патрабаванняў заканадаўства ЗША. Але работнік Nes­tle, на чыё імя быў зарэгістраваны патэнт ў ЗША, сышоў з Nes­tle і адкрыў сваю кампанію ў сферы распрацоўкі кавы і гарбаты ў капсулах. Для адкрыцця кампаніі былі прыцягнутыя інвестары і некаторыя добра вядомыя швейцарскія прадпрымальнікі. Пры гэтым былы работнік Nes­tle за свой кошт палепшыў патэнт на Nespres­so, зарэгістраваны на яго імя ў ЗША, і зарэгістраваў новы патэнт. Nes­tle падала ў суд на былога работніка для прызнання правоў на патэнт. У працэсе судовага разгляду спрэчкі судом было прыцягнута сем экспертаў, якія пацвердзілі значную долю правоў на карысць Nes­tle, аднак разгляд справы зацягнуўся на 10 гадоў.

    Менеджмент Nes­tle хацеў атрымаць рашэнне суда як прэцэдэнт для аналагічных спраў. Але адзін з інвестараў новай кампаніі Дэніэль Борэл (заснавальнік кампаніі Log­itech) стаў членам праўлення адной з кампаній Nes­tle. Таму, каб закрыць пытанне аб магчымым канфлікце інтарэсаў, звязаных з судовым разборам па патэнту, мэнэджментам Nes­tle было дадзена ўказанне юрыдычнай службе вырашыць дадзеную спрэчку. Што і было зроблена з дапамогай медыяцыі, у працэсе якой бакам удалося знайсці прымальнае бізнес-рашэнне.

    Увогуле спрэчкі адносна інтэлектуальнай уласнасці з’яўляюцца добрай сферай для прымянення медыяцыі.

    Спачатку ўдзельнікі курса даведаліся пра асновы медыяцыі, першасныя прынцыпы дзейнасці. Гэта — добраахвотнасць, роўнасць бакоў, добрасумленнасць, канфедынцыйнасць, нейтральнасць і незалежнасць медыятараў. Важна яшчэ перад пачаткам перамоў прагаварыць гэтыя прынцыпы, каб стварыць рамкі бяспекі і даверу.

    Трэнеры таксама распавялі пра цікавыя моманты ў практыцы. Напрыклад, у некаторых выпадках (асабліва гэта тычыцца сямейных спрэчак) у ролі медыятараў лепш выступаць і мужчыне, і жанчыне адначасова, гэта нейтралізуе магчымыя канфлікты бакоў ды дапамагае трымацца бесстароннасці.

    Што тычыцца дзелавых перамоў, то на постсавецкай прасторы лепш, каб прысутнічаў мужчына-медыятара, нават калі ён амаль нічога не будзе казаць. “Трэба пасадзіць мужчыну ў пінжаку, які будзе надаваць статус жанчыне-медыятару ды вагу перамовам ”, — распавялі трэнеры.

    Большы давер да мужчын-медыятараў выказваюць прадстаўнікі Ўсходу, краін Каўказа.

    Важна адсочваць агульны фон перамоў, а не толькі настрой асобных удзельнікаў.

    У Беларусі суддзі актыўна працуюць з медыятарамі. І нават тэлефануюць наўпрост медыятарам з просьбаю: “Забярыце ўжо іх ды памірыце”. У нашай краіне ёсць паслугі бясплатнай дасудовай медыяцыі.  У ЗША, дарэчы, толькі 5 % пазоваў даходзяць да судовых разбіральніцтваў. Астатняе вырашаецца з дапамогай медыятараў.

    Удзельнікі адукацыйнага курса азнаёміліся з тэхнікамі вядзення перамоў, вучыліся распазанваць вербальныя і невербальныя знакі ў суразмоўцах, вызначалі псіхатыпы людзей ды многае іншае. Усе гэтыя навыкі могуць быць карысныя ў штодзённым жыцці і прафесійнай дзейнасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці