• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўскую журналістку Аліну Скрэбунову будуць судзіць

    Магілёўская журналістка Аліна Скрэбунова 17 чэрвеня знайшла ў сваёй паштовай скрыні ўведамленне з аддзела ўнутраных спраў Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва.

    У дакуменце за подпісам начальніка Кастрычніцкага РАУС г. Магілёва Аляксандра Сільвановіча журналістцы паведамілі, што ў адносінах да яе 15 чэрвеня быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 2 арт. 22.9 (незаконны выраб прадукцыі СМІ) КаАП Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйная справа ў адносінах да Аліны Скрэбуновай накіраваная ў суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва.

    Нагадаем, што раней Аліна Скрэбунова атрымала SMS-паведамленне ад невядомых асобаў, у якім ёй прапаноўвалася з’явіцца на грамадскі пункт аховы правапарадку № 6 Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва 13-га чэрвеня ў 13–00.

    Журналістка палічыла, што SMS-паведамленне можа быць чыйсці жартам і на сустрэчу не пайшла. Пры гэтым яна даслала ў зваротным SMS-паведамленні просьбу: “Калі вы сапраўды з міліцыі, то дашліце мне пісьмовы дакумент з пячаткамі ва ўстаноўленай законам форме”.

    Ужо 14 чэрвеня дадому Скрэбуновай прынеслі заказны ліст, у якім была позва для яўкі ў апорны пункт аховы правапарадку № 6 у 13 гадзін 13 чэрвеня. На сустрэчу журналістка, натуральна, не магла патрапіць.

    Праз сайт «Белпошты» Скрэбунова даведалася, што заказны ліст з позвай ёй выслалі толькі 13 чэрвеня. Таму журналістка збіраецца абскардзіць дасланую заднім чыслом позву.

    У траўні ў адносінах да Аліны Скрэбуновай ужо праводзілася праверка супрацоўнікамі Ленінскага РАУС г. Магілёва. Журналістцы інкрымінавалася парушэнне часткі 2 арт. 22.9 (незаконны выраб прадукцыі СМІ) КаАП РБ. Праверка праводзілася па інфармацыі УУС Магаблвыканкама, А. Скрэбунову хацелі абвінаваціць у падрыхтоўцы матэрыялаў для тэлеканала “Белсат”, але справу спынілі за недаказанасцю.

    Зараз супрацоўнікі Ленінскага РАУС г. Магілёва спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за парушэнне часткі 2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь яшчэ аднаго магілёўскага журналіста, карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча. У адносінах да журналіста праводзіцца праверка, яму інкрымінуецца супрацоўніцтва з тыднёвікам для беларусаў Польшчы “Нівай”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці