• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўскія журналісты адмовіліся ехаць у Горкі з‑за пагрозы каранавіруса

    Магілёўскія журналісты-фрылансеры Дар’я Чульцова і Міхаіл Аршынскі адмовіліся наведаць Горацкі раённы аддзел унутраных спраў з-за небеспякі, якая існуе ў сувязі з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі.

    Позвы з патрабаваннем з’явіцца 9 красавіка а 10‑й гадзіне раніцы ў Горацкі РАУС Міхаілу Аршынскаму і Дар’і Чульцовай супрацоўнікі міліцыі ўручылі перад пачаткам разгляду справы Міхаіла Аршынскага ў Кастрычніцкім судзе Магілёва 27 сакавіка.

    Чульцова і Аршынскі мяркуюць, што супрацоўнікі Горацкага РАУС хочуць іх пабачыць, каб правесці апытанне і скласці пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за рэпартаж, які з’явіўся на тэлеканале “Белсат” на пачатку сакавіка. У ім распавядалася пра дрэнны стан дарогі ў вёсцы Стан Горацкага раёна.

    Абмеркаваўшылі сітуацыю, журналісты вырашылі, што ехаць у Горкі небяспечна, бо цяпер у Магілёўскай вобласці  распаўсюджваецца каранавірусная інфекцыя. І Дар’я Чульцова, і Міхаіл Аршынскі накіравалі адпаведныя лісты з тлумачэннем сваёй пазіцыі ў Горацкі РАУС.

    Журналісты напісалі, што яны не супраць пагутарыць з горацкімі міліцыянтамі, калі тыя створаць бяспечныя для іх здароўя ўмовы, паездка ж у Горкі грамадскім транспартам не можа гэта гарантаваць.

    У адказ журналісты атрымалі sms-паведамленні з Горацкага РАУС, што ўказаныя імі аргументы не з’яўляюцца паважлівай прычынай.

    Міхаіл Аршынскі распавёў карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”, што пасля атрымання паведамлення ён звязаўся па тэлефоне з начальнікам ААПП Горацкага РАУС Аляксандрам Баршчэўскім, каб асабіста давесці сваю пазіцыю. Аргументы журналіста на супрацоўніка міліцыі асаблівага ўражання не зрабілі.

    Паводле слоў Аршынскага, ён дрэнна сябе адчувае і ў яго ёсць на гэты конт адпаведная медыцынская даведка. Журналіст лічыць, што калі супрацоўнікам горацкай міліцыі сапраўды так патрэбны іх тлумачэнні, яны заўсёды могуць атрымаць іх у Магілёве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці