• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўскага журналіста прымусілі выдаліць фотаздымкі з абвесткай пра выбары

    Магілёўскі журналіст Аляксандр Буракоў 21 жніўня сфатаграфаваў размешчаны каля будынка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва інфармацыйны стэнд з абвесткай пра прызначаныя на 11 кастрычніка прэзідэнцкія выбары.

    Аляксандр Буракоў

    Аляксандр Буракоў

    Па словах Аляксандра Буракова, у будынку адміністрацыі Ленінскага раёна размяшчаецца раённая выбарчая камісія. Там жа побач з ганкам стаіць вялікі інфармацыйны стэнд з абвесткай пра выбары. Стэнд зацікавіў журналіста, і ён вырашыў яго сфатаграфаваць, прычым сам будынак адміністрацыі ў кадр не трапляў.

    З будынка адразу ж выйшла супрацоўніца Дэпартамента аховы МУС, якая прымусіла журналіста выдаліць фотаздымкі з камеры.

    Аляксандр Буракоў папрасіў яе прадставіцца і патлумачыць, якім законам забаронена фатаграфаваць стэнды пра выбары. Супрацоўніца міліцыі Міхайлава Ілона Міхайлаўна прад’явіла бэдж, але спаслацца на канкрэтны закон не змагла. Тым не менш, яна настойвала на выдаленні здымкаў і папрасіла Буракова прад’явіць дакументы. Журналіст прад’явіў пашпарт і выдаліў фотаздымкі з фотакамеры.

    Адразу ж пасля гэтага ён напісаў скаргу на дзеянні супрацоўніцы міліцыі ў Кнізе заўваг і прапаноў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва. Супрацоўнікі адміністрацыі пагадзіліся, што супрацоўніца міліцыі перавысіла паўнамоцтвы. Яны паабяцалі Аляксандру Буракову, што перашлюць яго скаргу ў адпаведнае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці