• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лунінецкая філія БАЖ прааналізавала працу за год

    Сход па выніках 2015 года прайшоў у Лунінцы. Паўнамоцтвы старшыні філіі Святлана Гарда перадала Андрэю Сыціну.

    “У мінулым годзе праца філіі будавалася паводле стратэгічных накурункаў дзейнасці БАЖ, — падкрэсліла ў справаздачы Святлана Гарда. — Мы прапанавалі шэраг ініцыятываў, якія, мяркуем, стануць традыцыйнымі”.

    У гэтым годзе ў гонар калегі Віктара Філатава філія зацвердзіла дыпломы і прэміі яго імя. Узнагароды атрымалі краязнаўца Іван Панасюк і карэспандэнт сайта “Медиа-Полесье” Вольга Соц. Таксама ладзіўся футбольны турнір памяці Віктара Філатава, на які арганізатары — “Информ-прогулка” — вылучыла сваю каманду.

     Акцэнт у працы філіі рабіўся на міжрэгіянальныя мерапрыемствы. Так, ужо чацвёртым па ліку стаў байдарачны прэс-тур “Ізумрудная сетка”. Яго сёлетняя адметнасць — зацвярджэнне пераходнага Кубка, які перадалі на захаванне ў офіс ГА “БАЖ”.

    У верасні ў Лунінцы прайшла традыцыйная “Сустрэча разам з БАЖ”, а таксама шосты круглы стол журналістаў і літаратараў Берасцейшчыны.

    5 лістапада сябры арганізацыі падтрымалі штогадовую акцыю “Станем за журналістыку”.

    Як і кожны год, лунінецкія БАЖаўцы актыўна выкарыстоўвалі магчымасці ўдзелу ў адукацыйных праграмах.

    Вольга Соц, нарадзіўшы сына, амаль не адыходзіла ад спраў і працягвала працаваць на «Медиа-Полесье».

    Падчас выніковага сходу за актыўнасць і крэатыўнасць самыя ініцыятыўныя сябры арганізацыі атрымалі сувеніры. Падарункі ад ГА «БАЖ» перадалі Дзіяне Лагун, Вользе Соц, Алене Насковіч, Вікторыі Мікуліч, якія — хто ўпершыню, а хто і ў другі раз — у мінулым годзе нарадзілі дзетак.

    Святлана Гарда, якая за гады кіраўніцтва Лунінецкай філіяй БАЖ неаднаразова выводзіла сваіх падначаленых у пераможцы, адзначыла: “Я вымушана перадаць старшынскія паўнамоцтвы маладым актывістам, бо рэдактарская праца, на жаль, патрабуе поўнай самааддачы. Я нікуды не сыходжу і застаюся побач з калегамі”.

    Старшынёй Лунінецкай філіі БАЖ абралі Андрэя Сыціна. Дарэчы, адбылося гэта акурат на юбілей спадара Андрэя.

    Намесніцай старшыні стала Валянціна Чашэйка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці