• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лукашэнка падпісаў указ «аб развіцці СМІ». Дзяржаўныя медыя будуць цяпер карміцца са збору ад рэкламадаўцаў

    Агенцтва БелТА паведамляе, што «дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння ўстойлівага эканамічнага становішча нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, вытворчасці ў неабходным аб'ёме якаснага беларускага кантэнту».

    Указам устанаўліваецца збор за размяшчэнне вонкавай рэкламы і рэкламы на транспарце ў памеры 10%. У іншых выпадках плаціцца 20% ад кошту паслуг па распаўсюджванні рэкламы.

    Збор будзе выплачвацца рэкламадаўцамі і накіроўвацца на падтрымку дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

    Акрамя таго, указам змененая стаўка падатку на даданую вартасць пры аказанні паслуг перадачы дадзеных з 25% да 26%.

    Нагадаем, раней Лукашэнка заявіў, што падпіша указ, каб прымусіць кампаніі размяшчаць у дзяржСМІ рэкламу.

    «Я глыбока перакананы, што нам трэба займацца аптымізацыяй на каналах. Трэба пакідаць тых людзей, у якіх вы абсалютна ўпэўненыя, тады і заробак будзе», — заявіў тады ён.

    Таксама Лукашэнка даручаў падрыхтаваць «прамалінейны і незавуаляваны» ўказ, які прымусіць размяшчаць рэкламу на «патрыятычных прадзяржаўных каналах, якія абараняюць дзяржаву, захоўваюць мір і спакой у краіне».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці