• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў

    Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. У рамках конкурса будуць падтрыманыя малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі. Памер гранта складае ад 2 000 да 5 000 эўра. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 30 кастрычніка 2019 года.

    Конкурс праводзіцца з мэтай падтрымкі дзейнасці, накіраванай на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (каб яны маглі узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі).

    Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:

    • актуальнасць прапанаванага праекта для бягучай сітуацыі з правамі чалавека (прыярытэт для праектаў, скіраваных на даследванне ў грамадскай сферы);
    • адпавяданне праекта агульнай мэце конкурса;
    • наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты праекта;
    • адпавяданне дзейнасці заяўленым мэтам;
    • устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
    • рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
    • сафінансаванне ў памеры не менш за 5% ад бюджэту.

    Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Па ўсіх пытаннях звяртацца: grants.belarus@humanrightshouse.org. Падрабязна з умовамі падачы заявак на конкурс і атрымання падтрымкі можна азнаёміцца ў прыкладзеным архіве файлаў (прымацаваны ніжэй).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці