• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кніга памяці Паўла Шарамета створаная ў Прэс-клубе

    Сябры, усе кто памятаюць Паўла і сумуюць па ім, пакіньце, калі ласка, свае цёплыя словы ў Кнізе памяці. Па меры дасылання будзем таксама дадаваць іх унізе гэтага матэрыялу, заклікае беларускі Прэс-клуб.

    Даўні сябра і партнёр Прэс-клуба загінуў ад выбуху ў машыне сёння, 20 ліпеня, у Кіеве.

    Павел двойчы быў у журы міжнароднага конкурса для журналістаў, якія пішуць пра нашу краіну для замежных медыя, «Беларусь у фокусе». Гэта не самая простая праца – трэба было прачытаць і ацаніць каля 60 артыкулаў, большасць з іх на ангельскай мове. За гэтую працу не плацілі грошаў, матыў мог быць толькі адзін – карысць для краіны. Самы строгі сябра журы — пільнаваў, каб не перамагалі артыкулы са стандартным і стэрэатыпным успрыняццем Беларусі. 

    Прэс-клуб глыбока смуткуе з прычыны трагічнай смерці Паўла Шарамета і выказвае спачуванні родным і блізкім.

    Мы стварылі Кнігу памяці Паўла. Запрашаем вас сёння ці ў любы іншы дзень у Прэс-клуб (вул.Веры Харужай 3–601), каб разам успомніць Паўла, пакінуць свае ўспаміны пра яго. Вы таксама можаце даслаць свае нататкі для Кнігі на адрас press-club@press-club.by з пазнакай «Шарамет». Праз месяц мы перадамо гэтую Кнігу маме Паўла.

    Павел Шарамет быў заснавальнікам «Беларускага партызана». Супрацоўнічаў з беларускім тэлебачаннем, радыё 101.2, быў галоўным рэдактарам «Белорусской деловой газеты», уласным карэспандэнтам ОРТ у Беларусі. 

    За здымкі рэпартажа пра сітуацыю на беларуска-літоўскай мяжы ў ліпені 1997 года быў арыштаваны супрацоўнікамі сілавых структур Беларусі па абвінавачванні ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы, у атрыманні грошай ад замежных спецслужбаў і ў незаконнай журналісцкай дзейнасці. Выйшаў на волю толькі пасля асабістага ўмяшання прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына, правёўшы ў заключэнні тры месяцы.

    Апошнія гады Шарамет жыў у Кіеве — працаваў у «Украінскай праўдзе», быў вядучым на радыё «Весці». 

    ЗША чакаюць, што забойства Шарамета будзе цалкам расследавана

    Калінкіна пра забойства Шарамета: Беларускага следу я тут не бачу

    Названыя тры версіі забойства Паўла Шарамета

    Генпракурор Украіны пра Шарамета: Гэта забойства

    Паўла Шарамета пахаваюць у Менску

    Гібель Паўла Шарамета: відавочца выбуху паказаў ФОТА падчас выбуху

    Павел Шарамет. Архіўныя фота

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці