• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кніга аўтара «Новага часу» Міколы Дзядка пра турму выйшла па-польску

    У польскім выдавецтве Bractwo Trojka выйшла кніга палітвязня, блогера і незалежнага журналіста Міколы Дзядка на польскай мове. За гэтую кнігу Мікола атрымаў прэмію імя Францішка Аляхновіча ў 2017-ым годзе. 

    Гэта ўжо шостая мова, на якую перакладзеная кніга «Фарбы паралельнага свету», якую Мікола напісаў у 2016 годзе пасля свайго першага зняволення. Кніга таксама выдавалася на рускай (2017), англійскай (2017), чэшскай (2018) і нямецкай (2021) мовах.

    У кнізе палітвязень аналізуе тое, як працуе карная сістэма і якімі інструментамі яна карыстаецца для падаўлення асобы, расказвае пра цікавыя і смешныя выпадкі з турэмнага жыцця, разважае на філасофскія тэмы і перадае свой досвед аб тым, як вытрымаць у месцы пазбаўлення волі. Асаблівы акцэнт зроблены на «дэсакралізацыі метадаў аператыўнікаў». Супрацоўнікі карнага апарату акружылі сябе і свае практыкі арэолам таемнасці, што дазваляе ім дзесяцігоддзямі і нават стагоддзямі перамолваць людскія лёсы. Сарваць фіранку з гэтых метадаў, каб пазбавіць людзей страху, — і ёсць адна з мэтаў кнігі.

    На польскую мову кнігу пераклалі Аляксандр Ланеўскі, гісторык, публіцыст, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук, і Вольга Ланеўская, дырэктарка фундацыі Autono­mia, якая адчыніла ў Кракаве Цэнтр фемінісцкай салідарнасці.

    Мікола Дзядок — аўтар «Новага часу», анархіст, які правёў пяць гадоў у калоніях ды турмах і быў вызвалены ўказам Лукашэнкі аб памілаванні палітвязняў у жніўні 2015 года. Пасля вызвалення Мікола адвучыўся на палітолага, супрацоўнічаў з газетай «Новы час», актыўна вёў блог у Тэлеграме і канал на YouTube. 11 лістапада 2020 года яго зноў затрымалі за медыйную падтрымку і аналіз пратэстаў у Беларусі. Міколу катавалі некалькі гадзінаў, каб атрымаць паролі да яго ноўтбука і сацыяльных сетак. У 2021 годзе Дзядка асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі, цяпер ён знаходзіцца ў турме строгага рэжыму ў Гродна.

    Набыць або скачаць кнігу на розных мовах можна тут: польская, нямецкая, англійскаячэшская, руская, беларуская.

    Чытайце яшчэ:

    «Мы — не бульбашы, мы — беларусы». Этычныя заўвагі на вечныя тэмы

    Силовики вычисляют авторов сообщений в «экстремистских» чатах. Как обезопасить себя?

    Вярхоўны суд вызваліў Таццяну Пыцько з‑за кратаў, а відэааператару Вячаславу Лазараву зменшыў тэрмін пакарання

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці