• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі: беларуская мова — гарант гуманітарнай бяспекі дзяржавы

    Беларуская мова, нароўні з канстытуцыйна замацаваным у дзяржаве двухмоўе, садзейнічае павышэнню нацыянальнай самасвядомасці беларускага грамадства і фарміраванню яго духоўнасці. Пра гэта гаворыцца ў адобранай 12 сакавіка Аляксандрам Лукашэнка канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі. Копія дакумента распаўсюджваецца ў телеграм-каналах. Адна з крыніц Tut.by пацвердзіла, што гэта частка сапраўднага дакумента, другая назвала яго «вельмі падобным».

    Канцэпцыя таксама патрабуе «далейшай паслядоўнай рэалізацыі дзяржаўнай гістарычнай палітыкі» з тым, каб замацоўваць у Беларусі і за яе межамі «беларускую нацыянальную канцэпцыю гістарычнага мінулага краіны і беларускай мадэлі памяці».

    У дакуменце падкрэсліваецца, што для павышэння ўстойлівасці грамадства да «дэструктыўных інфармацыйных уздзеянняў» неабходна захоўваць традыцыйныя фундаментальныя каштоўнасці народа, якія з’яўляюцца адным з асноўных элементаў «забеспячэння яго адзінства і адной з умоў няўхільнага развіцця дзяржавы».

    Інфармацыйную палітыку Беларусі прапануецца нацэліць на прасоўванне гуманізму, міралюбнасці, добрасуседства, справядлівасці, узаемадапамогі, моцных сямейных адносін, здаровага ладу жыцця, стваральную працу, прынятыя ў беларускім грамадстве нормы маралі і маральнасці і пазітыўную правасвядомасць.

    — У інфармацыйнай сферы ў поўнай меры знаходзяць адлюстраванне роўныя правы ўсіх без выключэння нацыянальнасцяў, якія насяляюць Рэспубліку Беларусь, паважлівае стаўленне да ўсіх традыцыйных рэлігій і веравызнанняў.

    Нагадаем, 12 сакавіка прэзідэнт Беларусі правёў нараду з Саветам Бяспекі. На нарадзе абмяркоўвалася новая Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі. Паводле слоў дзяржсакратара Савета бяспекі Станіслава Зася, на наступным тыдні Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі будзе афіцыйна зацверджана і апублікаваная.

    Лукашэнку прадставілі Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі Беларусі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці