Камітэт абароны журналістаў асудзіў вырак, які беларускі суд прызначыў журналістам Сняжане Інанец і Аляксандру Лычаўку
У адказ на прысуд беларускага суда журналістам Сняжане Інанец і Аляксандру Лычаўку, якім прысудзілі 2 і 3 гады хатняй хіміі адпаведна, Камітэт абароны журналістаў выступіў з заявай, у якой асудзіў абмежаванне свабоды журналістаў.
«Хоць гэта палёгка, што беларускія журналісты Сняжана Інанец і Аляксандр Лычаўка не будуць утрымлівацца ў сумнавядомых турмах краіны, іх асуджэнне да гадоў хатняга арышту па-ранейшаму з’яўляецца вялікай несправядлівасцю», — сказала Гульноза Саід, каардынатар праграм CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі ў Нью-Ёрку.
«Улады павінны зняць абмежаванні, накладзеныя на журналістаў, зняць з іх усе абвінавачанні і дазволіць усім прадстаўнікам прэсы працаваць свабодна» — дадала яна.
13 студзеня 2023 года суд прызнаў журналістку незалежнага інфармацыйнага сайта Onliner Снежану Інанец і краязнаўцу і рэпарцёра Аляксандра Лычаўку вінаватымі ў арганізацыі або ўдзеле ў грубых парушэннях грамадскага парадку. Пра гэтаCPJ распавёў намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.
Суд прыгаварыў Інанец да двух гадоў хатняга арышту, Лычаўку — да трох гадоў. Журналісты, якія састаяць у шлюбе, знаходзіліся пад вартай з 6 кастрычніка. Ппасля прысуду яны былі вызваленыя. Барыс Гарэцкі паведаміў CPJ, што яны могуць свабодна пакідаць свой дом, пакуль чакаюць уступлення прысуду ў законную сілу, але ім забаронена пакідаць краіну.
Чытайце яшчэ:
664 дні за кратамі: у Гродне пачынаецца суд над Анджэем Пачобутам
Паулюс Лилейкис: «Мои фотографии теперь в учебниках по всей Литве, я горжусь этим до слёз»
Украіна ўвяла санкцыі супраць лукашэнкаўскіх прапагандыстаў