• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Intex-press» не ўключылі ў падпісны каталог

    РУП «Белпошта» адмовілася ўключаць у падпісны каталог на II паўгоддзе 2016 года баранавіцкае незалежнае выданне «Intex-press».

    «Белпошта» не супрацоўнічае з «Intex-press» з 2008 года. Аднак у гэтым годзе, здавалася, сітуацыя зрушыла з мёртвай кропкі.

    1 чэрвеня рэдакцыя накіравала ліст ў Брэсцкі філіял РУП «Белпошта». Праз пэўны час у рэдакцыю патэлефанавалі яго спецыялісты і ўдакладнілі, у які аддзел каталога выданне хацела б патрапіць — рэспубліканскіх ці раённых выданняў. Сказалі таксама чакаць, калі выданне атрымае індэкс.

    А пазней у рэдакцыю прыйшоў ліст з галаўнога офіса «Белпошты» ў Мінску, куды рэдакцыя нават не звярталася.

    У лісце за подпісам намесніка генеральнага дырэктара Генадзя Дзям’яненкі рэдакцыю ўжо знаёмым тэкстам апавясцілі, што “абавязак па ўключэнні ў каталог не прадугледжаны заканадаўствам, выбар друкаваных выданняў для фармавання каталога з мэтай далейшага іх распаўсюду праз падпіску з’яўляецца правам РУП “Белпошта” і што “патрабаванні па заключэнні дамовы і ўключэнні выдання ў каталог не заснаваныя на нормах заканадаўства”.

    «На гэты раз нам ясна прадэманстравалі, на якім узроўні вырашаецца наша пытанне», — сказала службе маніторынгу ГА «БАЖ» Наталля Нарожная, юрыст ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці