Інфармацыйную прадукцыю ўкраінскага блогера BalaganOff таксама прызналі “экстрэмісцкай”
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля вырашыў, што кантэнт Telegram i YouTube-каналаў блогера з Украіны Аляксандра Рыкава, вядомага пад нікам BalaganOff, прыраўніваецца ў Беларусі да "экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Як вынікае з паведамлення на сайце Міністэрства інфармацыі, дзе сістэматызуецца адмысловы “экстрэмісцкі спіс”, судовае рашэнне прынятае 23 лістапада і падлягае “неадкладнаму выкананню”. Ведамства ўдакладняе, што пад цэнзуру патрапіў цэлы шэраг інтэрнэт-пляцовак украінскага блогера Аляксандра Рыкава.
“Telegram-канал с названием «BalaganOff», имеющий идентификатор https://t.me/balaganoffnews и идентификатор (ID), содержащий последовательность цифр 1001416364136.
Telegram-группа с названием «BalaganOff Chat», имеющая идентификатор https://t.me/https://t.me/balaganoffff и идентификатор (ID), содержащий последовательность цифр 1001419460750;
Youtube-канал с названием «BalaganOFF Украина Беларусь», имеющий идентификатор https://www.youtube.com/c/BalaganOFF”.
Цяпер за захаванне і распаўсюд матэрыялаў са згаданых рэсурсаў карыстальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць, а ў выпадку паўторнай фіксацыі — і крымінальная.
Паспяховы ўкраінскі прадпрымальнік Аляксандр Рыкаў першапачаткова выйшаў у віртуальную прастору, каб дзяліца з калегамі надзённымі праблемамі бізнесу. Аднак з лета 2020 года істотна пашырыў сферу інфармацыйнага інтарэсу, пачаўшы каментаваць палітычныя падзеі ў Беларусі, а з пачаткам сёлетняй расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны — і ў Расіі.
Сам ён расказваў, што нікнэйм BalaganOFF застаўся ад мянушкі, якая яшчэ ў дзяцінстве да яго прыклеілася ў гонар Шуры Балаганава, аднаго з герояў рамана “Залатое цяля” .
Іншаземцы не часта трапляюць ў поле зроку беларускіх праваахоўных органаў з наступным запісам у “экстрэмісты”. Перадусім там аказваліся расійскія блогеры, дзейнасць якіх абмежаваная і ў самой Расіі — напрыклад, Міхаіл Кац, Юрый Дудзь ды іншыя. Цяпер кампанію разбавіў украінец Аляксандр Рыкаў.
Яму 46 гадоў, родам з сям’і вайскоўца, жыве ў Кіеве. На пачатку 2000‑х цікавіўся покерам, удзельнічаў у міжнародных турнірах, быў кіраўніком кіеўскай гарадской арганізацыі Федэрацыі покера Украіны. Разам з братам арганізаваў покерны партал Balaganoff.com — з жывым форумам і гутаркамі з вядомымі гульцамі.
Але паступова покер адышоў на задні план і Аляксандр Рыкаў пераарыентаваўся на ўласны YouTube-канал. Запрашаў у эфір прадпрымальнікаў, абмяркоўвалі стартапы. З абвастрэннем перадвыбарчай сітуацыі ў Беларусі пачаў закранаць тэму супрацьстаяння апазіцыі з Аляксандрам Лукашэнкам.
Ролікі пачалі набіраць сотні тысяч праглядаў, а гасцямі ягонай віртуальнай студыі сталі многія беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы: Андрэй Дзмітрыеў, Мікалай Халезін, Саша Філіпенка, Вольга Такарчук, Ігар Макар і г. д.
Дарэчы, свае ўключэнні ён дагэтуль пачынае з вітанняў “Слава Украіне!” і “Жыве Беларусь!”. А на фоне масавых ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны апошнія ролікі запісвае ў паўцемры дзякуючы працы аўтаномных генератараў.
Як вынік, празмернае захапленне беларускай тэматыкай не пакінула беларускіх кантралёраў “раўнадушнымі гледачамі” — цяпер і сам BalaganOff далучыўся да шматлікай арміі “экстрэмістаў” па-беларуску.
Чытайце яшчэ:
Аўтарку крытычнай публікацыі на сайце “Ганцавіцкі час” выклікалі ў міліцыю
«Нам какое-то залетало вероятно-невероятное». Вот какие новости рассказывают сегодня в главной спортивной передаче на БТ
«Это Беларусь, где враги всегда нужны». Появился Telegram-канал, в котором «сливают» протестующих из Гродно