• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова» закрыты!

    Сёлетні творчы конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Да 1 траўня прымаюцца матэрыялы за 2022 год.

    Важна: на конкурс прымаюцца працы ад беларускіх аўтараў і аўтарак незалежных медыя. Ад адной асобы на конкурс прымаюцца не больш за 3 (тры) матэрыялы, якія былі апублікаваныя ў 2022 годзе альбо цыкл публікацый.

    Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў медыя, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

    Творчыя працы на конкурс сёлета падаюцца аўтарамі з рэкамендацыяй рэдакцый незалежных медыя, дзе яны былі апублікаваныя (у форме падачы неабходна проста пазначыць дадзеныя службовай асобы медыя, якая рэкамендуе матэрыял).

    Пераможцаў конкурсу «Вольнае слова» вызначыць прафесійнае журы, якое захавае ананімнасць пераможцаў пры іх жаданні.

    НАМІНАЦЫІ

    1. НАЙЛЕПШЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ МАТЭРЫЯЛ (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв’ю, справаздача)

    Ацэньваецца:

    – арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);

    – адпаведнасць прынцыпам падачы навін;

    – арыгінальнасць загалоўка, ліда;

    – спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажу);

    – аўтарскі стыль.

    1. НАЙЛЕПШАЯ АНАЛІТЫЧНАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, тлумачальнага плана, карэспандэнцыя, рэцэнзія) Ацэньваецца:

    – грамадская значнасць узнятай праблемы;

    – адпаведнасць прынцыпам напісання аналітычнага, дыскусійнага матэрыялу;

    – прапорцыі «прысутнасці» меркаванняў аўтара і экспертаў, даказальнасць;

    – стыль, спосабы аўтарскай падачы;

    – «прывязка» да мясцовых праблем;

    – адпаведнасць прынцыпам пабудовы аналітычнага матэрыялу.

    1. НАЙЛЕПШАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА ЖАНРУ Ў ЖУРНАЛІСТЫЦЫ (нарыс, эсэ)

    Ацэньваецца:

    – выбар тэмы;

    – пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

    – аўтарскі стыль.

    1. ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ

    Ацэньваецца:

    – выбар тэмы;

    – грамадская значнасць узнятай праблемы;

    – пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

    – аўтарскі стыль.

    Для ўдзелу ў конкурсе неабходна СПАМПАВАЦЬ АНКЕТУ З САЙТА ЕФЖ, належным чынам яе запоўніць і даслаць на спецыяльную электронную скрыню конкурсу volnaeslova@gmail.com. Такая форма прыёму матэрыялаў абраная, каб забяспечыць вашу максімальную бяспеку.

    Калі вы дасылаеце на конкурс тэкставы матэрыял (не відэаматэрыял, не аўдыя, не фотарэпартаж, а тэкст: навіна, інтэрв’ю, нарыс, рэпартаж і г. д.), да анкеты неабходна далучыць тэкст матэрыялу у фармаце MS Word альбо PDF. Не разглядаюцца матэрыялы, якія не былі аформленыя належным чынам.

    Калі журналіст знаходзіцца ў зняволенні, яго творчыя працы на конкурс можа падаць рэдакцыя.

    Апошні дзень прыёму матэрыялаў: 23:59, 1 траўня 2023 года.

    ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ:

    На конкурс прымаюцца электронныя версіі матэрыялаў. Мультымедыйныя матэрыялы прымаюцца да ўдзелу ў «Вольным слове» ва ўсіх намінацыях.

    На конкурс прымаюцца працы на беларускай альбо рускай мове. Пры падачы публікацыі на іншай мове ўдзельнік сам павінен прадаставіць журы пераклад.

    Ад адной асобы на конкурс прымаюцца не больш за 3 (тры) матэрыялы, якія былі апублікаваныя ў 2022 годзе. Прымаюцца таксама цыклы журналісцкіх матэрыялаў (цыклам лічацца матэрыялы, звязаныя адной скразной гісторыяй), ад аднаго ўдзельніка прымаецца не больш за адзін цыкл (не больш за чатыры матэрыялы з цыкла).

    Гэта значыць можна падаць адзін цыкл + дзве іншыя публікацыі. На конкурс не прымаюцца матэрыялы, якія ўтрымліваюць рэкламную кампаненту ці публікуюцца ў межах рэкламных праектаў.

    Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях шляхам таемнага галасавання падвядзе журы. Творы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца сябрамі журы па 10-бальнай шкале. Пераможцам будзе прызнаны матэрыял, які набярэ найбольшую суму балаў.

    З ўсімі пытаннямі звяртайцеся, калі ласка, на адмысловы адрас, зроблены Еўрапейскай федэрацыяй журналістаў для патрэбаў конкурсу — volnaeslova@gmail.com.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці