• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскі абласны суд скасаваў рашэнне пра пакаранне журналіста Сяргея Людкевіча

    Гродзенскі абласны суд 8 верасня скасаваў рашэнне суда Кастрычніцкага раёна Гродна пра пакаранне адміністрацыйным штрафам пазаштатнага фотакарэспандэнта інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Сяргея Людкевіча і вярнуў справу на новы разгляд, але ўжо да іншага суддзі.

    Сяргей Людкевіч быў затрыманы міліцыянтамі 9 жніўня разам з іншымі гродзенскімі журналістамі падчас асвятлення масавай акцыі жыхароў Гродна, якія выйшлі на вуліцы на знак нязгоды з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а 10 жніўня суддзя Кастрычніцкага райсуда Гродна Валеры Шпак на падставе міліцэйскага пратакола прызнаў Людкевіча вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакараў адміністрацыйным штрафам у памеры 15 базавых велічынь (паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП).

    Атрымаўшы матывацыйную частку судовага рашэння, 26 жніўня журналіст абскардзіў яго ў Гродзенскі абласны суд.

    У каментары карэспандэнту Cлужбы маніторынгу ГА “БАЖ” Сяргей запэўніў, што будзе працягваць змагацца і спадзяецца на станоўчае судовае рашэнне. Пазіцыя журналіста застаецца нязменнай: падчас затрымання ён выконваў прафесійныя абавязкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці