Гомельская філія БАЖ запрашае ў прэс-тур “Тураўскі карагод” (заяўкі да 3 траўня)
6 траўня гомельская філія ГА “БАЖ” ладзіць прэс-тур на старажытную Тураўшчыну. У тамтэйшай вёсцы Пагост захаваўся знакаміты беларускі абрад на веснавое свята Юр’е, які называюць яшчэ і “Тураўскім карагодам”, паколькі вёска сваёй гісторыяй, мінулай і сучаснай культурай цесна звязана са старажытным Туравам.
Абрад (афіцыйна – “Юраўскі карагод”) першы ў Беларусі атрымаў у 2005 годзе статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Прымаюцца захады прадставіць “Тураўскі карагод” у ЮНЭСКА на залічэнне яго ў шэраг помнікаў нематэрыяльных каштоўнасцяў міжнароднага значэння.
Традыцыя “Юраўскага карагоду” падтрымліваецца высілкамі ўдзельніц народнага фальклорна-этнаграфічнага гурта “Міжрэчча”, створанага былой загадчыцай і мастацкім кіраўніком Пагосцкага сельскага клуба Кацярынай Папчэня, выдатнай знаўцай песенных традыцый свайго краю.
Ад’езд удзельнікаў прэс-туру з Гомеля ў 6.00 раніцы 6 траўня.
Заяўкі на ўдзел у прэс-туры прымаюцца да 3 траўня на электронны адрас: anatolivanavich@gmail.com.
Дадатковыя даведкі: +375 29 6738874.