• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Герасімені і Скардзіне не дазволілі стварыць FM-станцыю

    Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі не дазволіла былой біятланістцы, алімпійскай чэмпіёнцы Надзеі Скардзіна і плыўчыхі, двухразовай віцэ-чэмпіёнцы Алімпіяды Аляксандры Герасімені стварыць радыёстанцыю "Спорт FM". Чыноўнікі назвалі праект "немэтазгодным". Яны лічаць, што ў нашай краіне і так ужо шмат радыёстанцый. Пра гэта ў праграме "Тыдзень спорту" на тэлеканале СТБ распавяла Скардзіна. Яна прызналася, што такога фіналу не чакала.

    «З Адміністрацыі прэзідэнта нам з Аляксандрай Герасіменяй прыйшоў адказ літаральна 31 снежня, — расказвае Надзея Скардзіна. — Над адмовілі. У Міністэрстве інфармацыі, калі мы туды прыходзілі, гаварылі, што абавязкова трэба напісаць ліст у Адміністрацыю. І калі яны з гэтым згодныя, яны нам адкажуць. Без іх адказу нічога не можа быць».

    Па словах Скардзіна, ад чыноўнікаў ёй давялося чуць розныя меркаванні, але падтрымкі праект не знайшоў.

    Відэа і тэкст на сайце СТБ з’явілася позна ўвечары ў нядзелю. Раніцай у панядзелак словы Скардзіна пра «Спорт FM» зніклі.

    Тэлеканал СТБ выдаліў інтэрв’ю Скардзіна са згадкай пра забарону «Спорт FM» ВІДЭА, ФОТА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці