• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гендырэктара ТАСС звольнілі за няправільнае асвятленне бунту Прыгожына

    Звальненне гендырэктара дзяржагенцтва ТАСС Сяргея Міхайлава стала пакараннем Крамля за празмерна падрабязнае асвятленне бунту ПВК «Вагнер», піша «Наша Ніва».

    Міхайлаў, які ўзначальваў ТАСС з 2012 года, пазбавіўся пасады 5 ліпеня і быў пакараны пасля бунту «вагнераўцаў», які каштаваў кар’еры некаторым генералам, паведамляе The Moscow Times.

    Прэтэнзіяй Крамля да Міхайлава стала залішне заўзятае «навінавае» асвятленне ўзяцця штаба ў Паўднёвай федэральнай акрузе ў той момант, калі ўлада публічна праявіла слабасць і знаходзілася ў паніцы. ТАСС адным з першых — раніцай у суботу 24 чэрвеня — апублікаваў фатаграфіі з Растова, якія наглядна даказваюць, што байцы «Вагнера» занялі цэнтр горада і блакавалі штаб камандавання войскамі ва Украіне.

    «Нейкае вар’яцтва ў іх [у ТАСС] здарылася», — сказаў The Moscow Times чыноўнік урада.

    У Крамлі, дзе трымаюць усе СМІ пад строгім кантролем, былі незадаволеныя як эпізодам з мяцяжом Прыгожына, так і ў цэлым недастатковым узроўнем прапаганды з боку ТАСС, сказала крыніца ў кіраўніцтве агенцтва і пацвердзіла суразмоўца ў Крамлі. Аляксей Громаў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, які курыруе СМІ, «быў проста ў лютасці», сказала крыніца ў ТАСС.

    Апошняй кропляй для Крамля стала інфармацыя пра тое, што Міхайлаў пакінуў Маскву, калі бранятэхніка «Вагнера» маршам рухалася на сталіцу, а з аэрапортаў адзін за адным ляцелі бізнэс-джэты алігархаў і чыноўнікаў. Сам Міхайлаў паведаміў The Moscow Times, што падчас чэрвеньскіх падзей «знаходзіўся ў сваім кабінеце».

    Чытайце яшчэ: 

    Арганізацыя RSF даставіла сотні «паштовак для Марыны» ў амбасады Беларусі

    6 лістапада Марына Золатава адзначае Дзень народзінаў. Трэці год за кратамі

    Для белорусской журналистки собрали 11 тысяч злотых меньше чем за сутки

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці