• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Газета Intex-press выйшла толькі ў электронным выглядзе

    Упершыню за 26 гадоў, пасля адмовы Беларускага дома друку друкаваць выданне, не выйшла баранавіцкая недзяржаўная газета Intex-press.

    Жорсткі прэсінг з боку ўладаў Intex-press адчула пасля публікацыі інтэрв’ю з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскі. Спачатку ад продажу газеты адмовіліся практычна ўсе буйныя гандлёвыя сеткі Баранавічаў, затым у адносінах да галоўнага рэдактара Уладзіміра Янукевіча і Выдавецкага дома «Інтэкс-прэс» з‑за гэтага інтэрв’ю былі складзеныя два адміністрацыйныя пратаколы і была распачатая праверка па магчымым крымінальнай пераследу. Затым было прызнанне інтэрв’ю экстрэмісцкім матэрыялам, суды  з вялізнымі штрафамі, адмова Белпошты распаўсюджваць газету па падпісцы, адмова Белсаюздруку ад продажу газеты, папярэджанне выдавецкаму дому з Міністэрства інфармацыі і, як вянок, адмова ў друку Intex-press.

    Цяпер газета будзе выдавацца ў электронным варыянце, яе выпускі можна будзе спампаваць на сайце intex-press.by, іх таксама можна раздрукаваць самастойна. Калі будзе знойдзена новая друкарня, выданне папяровай версіі газеты адновіцца.

    Рэдакцыя заклікае чытаць газету ў інтэрнэце: на сайце intex-press.by і ў сацыяльных сетках, а таксама купляць онлайн PDF газеты па спасылцы https://shop.intex-press.by/.

    Прадпрымальнікаў рэдакцыя заклікае рэкламавацца на сайце intex-press.by і ў сацыяльных сетках, адных з самых наведвальных у рэгіёне.

    «Сёння толькі нашы сумесныя намаганні дазволяць захаваць незалежную крыніцу інфармацыі ў Баранавіцкім рэгіёне», — гаворыцца ў звароце галоўнага рэдактара Уладзіміра Янукевіча.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці