Галоўны рэдактар The Village Украіна Андрэй Баштовы ідзе на службу ў ЗСУ
Выдавец і сузаснавальнік The Village Украіна Андрэй Баштовы часова пакідае пасаду галоўнага рэдактара ў сувязі з мабілізацыяй ва Узброеныя сілы Украіны.
— З 24 лютага я здымаю абстрэлы Паўночнай Салтівкі, Северскаданецка і Лысічанска, жахі Бучы, акупаваныя гарады пад Чарнігавам, разбітыя расійскія пазіцыі ў Трасцянцы, бамбёжкі ў Ахтырцы. Для мяне было вельмі важна ўбачыць усё на ўласныя вочы.
Шкадую, што не даехаў да Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей. А яшчэ шкадую, што не бяру фотаапарат з сабой на палігон. А ўсё астатняе здаецца правільным. Спадзяюся, форма мне падыдзе.
Я ні на хвіліну не сумняваўся, што рэдакцыя абыйдзецца і без мяне. У мяне моцная каманда — надзейныя таленавітыя адданыя сваёй справе людзі, якіх я вельмі люблю, — кажа Андрэй.
У ранейшыя гады Андрэй Баштовы быў трэнерам на прафесійных курсах БАЖ. Жадаем Андрэю паспяховай службу, а Украіне — хутчэйшай перамогі!