• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» застаецца за кратамі. Следчыя вырашылі змясціць яго ў СІЗА

    Следчы камітэт абраў меру ўтрымання ў выглядзе варты для галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча. Таксама пад вартай будзе кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, паведамляе "Наша Ніва".

    Сёння скончыўся 72-гадзінны тэрмін затрымання нашаніўцаў. На свабоду выйшаў галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько, пад абавязальніцтва аб яўцы. Марціновіч і Скурко застаюцца ў ізалятары на Акрэсціна, у бліжэйшы час іх павінны перавесці ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Яны праходзяць падазраванымі па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Следчыя налічылі, што прадпрыемству «Мінэнэрга» быў нанесены ўрон — 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.

    Пра меру ўтрымання стала вядома каля 19 гадзін, хоць рашэнне павінны былі прыняць да 13:00 па Скурко і да 13:40 па Марціновічы. Па дадзеным факце ўжо накіраваная скарга ў пракуратуру горада Мінска.

    Нашыя калегі знаходзяцца на Акрэсціна ў невыносных умовах, з 8 ліпеня яны не маюць зменнага адзення і бялізны, мінімальных сродкаў гігіены, ім не выдаюць матрацы і пасельную бялізну, — усё гэта ў невыноснай спёцы. У Скурко — дыябет, адвакат кажа, што за апошнія дні ён моцна схуднеў. Марціновіч пры затрыманні быў збіты, у СК яму выклікалі хуткую дапамогу, у яго траўма галавы.

    Перадачы ад сваякоў прынялі, але вязням не аддалі. Кіраўніцтву Міністэрства ўнутраных справаў пра гэта вядома, сваякі звярнуліся з заявай на прамую лінію ячшэ 17 ліпеня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці