• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўнага рэдактара «Сильных новостей» Ганну Якштас аштрафавалі нібыта за ўдзел у мітынгу

    Суд Савецкага раёна Гомеля пакараў галоўную рэдактарку інтэрнэт-партала “Сильные новости” Ганну Якштас адміністрацыйным штрафам на 540 рублёў. Суддзя Аліна Кошкіна прызнала журналістку вінаватай у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

    Падтрыманая версія міліцэйскага пратакола, у якім пазначана, што

    Ганна «выдавала сябе за акрэдытаванага журналіста, незаконна выкарыстоўваючы бэйдж і камізэльку “Прэса”, прымала актыўны ўдзел у несанкцыянаваным шэсці».

    Прысутны ў судовай зале Ігар Краўчанка паведаміў, што разгляд адміністрацыйнага пратакола ў дачыненні Ганны праходзіў падобным чынам і з такімі ж абвінавачаннямі, як і ўчорашні суд па справе яе мужа Дзяніса Якштаса, пакаранага ў выніку 15-суткавым арыштам.

    Маўляў, рэдактарка не мае права займацца журналісцкай дзейнасцю без акрэдытацыі. А дзе і хто мусіць даваць тую акрэдытацыю для супрацоўнікаў беларускіх СМІ суд не называе. Між тым, акрэдытацыя для нацыянальных інфармацыйных рэсурсаў не патрабуецца.

    Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса міліцыя прэвентыўна затрымала 3 кастрычніка. У іх дома правялі ператрус, забралі прыватныя камп’ютарную тэхніку. Да суда іх змясцілі ў ізалятар — нягледзячы на тое, што ў сям’і гадуецца двое непаўнагадовых дзяцей.

    На падставе пастановы пракурора 5 кастрычніка праводзіўся дагляд працоўнага месца Ганны Якштас у рэдакцыі «Сильных новостей». У выніку яго міліцыя і АМАП забралі ўсю офісную камп’ютарную тэхніку і тэлефоны.

    У ізалятары чакае суда і карэспандэнтка «Сильных новостей» Надзея Пужынская, затрыманая 4 кастрычніка нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным маршы пратэсту, дзе яна таксама выконвала прафесійныя абавязкі журналіста.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці