• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Федэрацыя асацыяцый журналістаў Іспаніі звярнулася да дарадцы беларускага пасла з нагоды пераследу калег у Беларусі

    Федэрацыя асацыяцый журналістаў Іспаніі (FAPE) звярнулася да старэйшага дарадцы беларускага пасла ў Мадрыдзе Сяргея Лукашэвіча з нагоды пераследу журналістаў у Беларусі. Зварот падпісаў  прэзідэнт FAPE Немезіа Радрыгес.

    Прэзідэнт FAPE Немезіа Радрыгес выказвае думку, што дзяржаўныя рэпрэсіі у дачыненні да прэсы ў Беларусі непрымальныя. Ён падтрымлівае і салідарны з міжнародным рухам, які патрабуе вызвалення ўсіх журналістаў, затрыманых у Беларусі.

    «Перад хуткім пачаткам суду над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай, якім пагражаюць аж тры гады пазбаўлення волі толькі за просты факт, што імкнуліся свабодна выконваць свае прафесійныя журналісцкія абавязкі перадачай інфармацыі пра мінскія пратэсты 15 лістапада, я вас прашу спрычыніцца да таго, каб працэс адмяніўся і яны выйшлі на волю. Як вы добра ведаеце, свабодная журналісцкая практыка ёсць адной з асноў дэмакратычных сістэм у кантэксце права на свабоду слова. Абмяжоўваць гэтае права — гэта роўна абмежаванню дэмакратыі», — гаворыцца ў звароце за подпісам спадара Немезіа Радрыгеса.

    Nemesio Rodríguez, presidente FAPE

    Поддержите белорусских журналистов, с которыми сейчас жестоко расправляется власть. БАЖ призывает к международной солидарности

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці