• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фатографу «Народнай волі» не дазволілі здымаць датэрміновае галасаванне (абноўлена)

    Фотака­рэспандэнту недзяржаўнай газеты «Народная воля» Юрыю Дзядзінкі­ну сёння раніцай не дазво­лілі рабіць фотаздымкі на выбарчым участку, дзе пачалося датэрміновае галасаванне. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік лічыць, што адмова тлумачыцца няздольнасцю журналіста наладзіць «чалавечыя стасункі» з сябрамі выбарчай камісіі.

    Фотакарэспандэнту недзяржаўнай газеты «Народная воля», сябру ГА «БАЖ» Юрыю Дзядзінкі­ну не дазволілі рабіць фотаздымкі на ўчастку, дзе пачалося датэрмінова­е галасаванне.

    ­Каля 10.50 журналіст прыйшоў на выбарчы ўчастак № 398 у Мінску, маючы пры сабе пасведчанне карэс­пандэнта згаданага выдання. Аднак сябры ўчастковай камісіі не дазволілі яму рабіць фотаздымкі, спаслаўшыся на забарону старшыні ўчастковай камісіі Эльмана Хосіева. Старшыня аддаваў распараджэнні па тэлефоне, бо сам ён на той час на ўчастку адсутнічаў.

    Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік лічыць, што адмова тлумачыцца няздольнасцю журналіста наладзіць «чалавечыя стасункі» з сябрамі выбарчай камісіі. У гутарцы з прэс-службай БАЖ ён пацвердзіў, што забарона журналісту зарэгістраванага СМІ працаваць на выбарчым участку з’яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства. Але ён упэўнены, што «сапраўдны журналіст» здолее «дамовіцца» з выбарчай камісіяй. «Гэта маё асабістае меркаванне», — удакладніў сакратар ЦВК.

    Што ж кажа на гэты конт Выбарчы кодэкс? У адпаведнасці з арт. 13 ВК, прадстаўнікі СМІ маюць права прысутнічаць на пасяджэннях выбарчых камісій і пры галасаванні. У п. 11 Пастановы ЦВК №54 ад 12. 10. 2006 г. «Аб парадку прымянення часткі 3 арт. 13 Выбарчага кодэксу РБ…» указваецца, што прадстаўнікі СМІ пры асвятленні падрыхтоўкі і правядзення выбараў маюць права прысутнічаць на пасяджэннях выбарчых камісій, у памяшканнях для галасавання пры прад’яўленні дакумента, які пацвярджае іх статус. Гэтае палажэнне дапоўнена ўказаннем, што звесткі аб прадстаўніках СМІ, якія прысутнічаюць на пасяджэннях камісій, на ўчастках для галасавання, заносяцца ў журнал з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама назвы СМІ, які ён прэзентуе.

    Нагадаем, што ўсю інфармацыю адносна правоў і абавязкаў журналіста на розных этапах выбарчай кампаніі можна знайсці на нашым сайце ў раздзеле «Права і СМІ» («Экспертыза і каментары»).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці