Фатографа Генадзя Верацінскага таксама аштрафавалі за мітынг. Абазначайце сябе на акцыях!
27 снежня суд у Мінску пакараў фатографа Генадзя Верацінскага штрафам у 30 базавых велічыняў за нібыта незаконны ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй, што праходзіў у сталіцы 7 снежня.
Верацінскага абвінавацілі ў тым, што ён браў актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і выкрыкваў лозунгі. Сам Генадзь Верцінскі, фатограф і сябра ГА «БАЖ», кажа, што нічога такога не рабіў. А быў на акцыі і здымаў мерапрыемства як журналіст.
Гэта пацвярджаюць калегі, што былі на акцыі. Здымкі Верацінскага пасля былі размешчаныя на многіх інфармацыйных сайтах.
Што праўда, Генадзь не пазначаў сябе на акцыі журналістам. А гэта, нагадаем, са студзеня 2019 года патрабаванне беларускага заканадаўства.
Закон абавязвае журналістаў мець ясна бачны знак прадстаўніка СМІ. Гэта можа быць нарукаўная павязка, бэйдж ці камізэлька.
Журналист на акции обязан иметь ясно видимый знак представителя СМИ, — закон