Дыскусія з Яўгенам Магдам: Пра/антыбеларускія настроі ва ўкраінскай палітыцы, лабісты беларускага пытання і ўкраінскія эксперты ў беларускіх медыя?
Большасць беларускіх медыйшчыкаў пачынаюць раніцу з навінаў з Кіева — увесь кантынент сочыць за ваеннымі падзеямі і трымае кулачкі за Украіну. Але пытанне дакладнасці і адэкватнасці інфармацыі пра вайну ў сусветных, у тым ліку і беларускіх медыя, застаецца вострым: каму з экспертаў даваць слова, да якіх крыніц прыслухоўвацца?
Для беларусаў таксама важна, як адлюстроўваецца наша краіна на старонках украінскіх выданняў. Пра гэта і іншае мы пагаворым падчас дыскусіі са знаўцам Беларусі і Украіны, палітолагам, дырэктарам Інстытута сусветнай палітыкі Яўгенам Магдам.
-
Да каго з палітыкаў, палітолагаў, экспертаў і вайсковых варта прыслухоўвацца, рыхтуючы матэрыялы пра Украіну для нашых медыя?
-
Хто фармуе медыйны вобраз Беларусі ва Украіне сёння?
-
Што важна ведаць беларусам пры асвятленні падзей ва Украіне?
Сустрэча пройдзе ў адкрытым фармаце і будзе карысная журналістам, рэдактарам, блогерам і ўсім, хто рыхтуе інфармацыю пра ўкраінска-беларускія дачыненні і падзеі ва Украіне.
Дыскусія пройдзе 13 чэрвеня (аўторак) а 19:00 па Мінску і Кіеве (а 18:00 па Варшаве і Берліне) на платформе Zoom з трансляцыяй на Facebook-старонцы БАЖ.
Каб удзельнічаць у дыскусіі на платформе Zoom, неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА (для людзей не ў Беларусі).
Удзельнікі_цы, якія знаходзяцца ў Беларусі, могуць сачыць за дыскусіяй на Facebook-старонцы БАЖ. Нагадаем, БАЖ прызнаны лукашэнкаўскімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Мова сустрэчы: беларуская і ўкраінская.