• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Два буйныя беларускія медыя плануюць стварыць новы незалежны тэлеканал

    Як стала вядома «Белсату» з уласных крыніцаў, «Еўрарадыё» і «Malanka Media» ствараюць тэлебачанне з працоўнаю назваю «Belarus today».  «Белсат» папрасіў заснавальніка «Malanka Media» Паўла Марыніча распавесці пра новы праект.

    Павел Марыніч кажа, што ў беларускім медыяполі на сённяшні дзень не стае відэа- і тэлепраектаў, што і сталася нагодаю для ідэі стварыць яшчэ адзін тэлеканал.

    «Адзіны незалежны тэлепраект сёння – гэта польскі праект «Белсат», польскага ўраду. А беларускага такога, які быў бы заснаваны беларусамі, няма», – кажа кіраўнік «Маланкі».

    Размяшчацца новы тэлеканал будзе не ў Беларусі. Пакуль – падкрэслівае спадар Марыніч. Але гэта не перашкодзіць яму быць незалежным і беларускім, бо «гэта не будзе дзяржаўны канал, ён не будзе належаць ні да якой дзяржавы».

    Пра дэталі будучага тэлеканалу Павел Марыніч на цяперашнім этапе распавядаць адмовіўся, бо нічога канкрэтнага яшчэ няма, праект пакуль, кажа ён, існуе толькі на ўзроўні планаў і абмеркаванняў.

    «Не магу нічога распавесці, бо яшчэ нічога не зроблена. І калі і ёсць нейкія планы, то яны яшчэ абмяркоўваюцца. Гэта нашая мара – усё, што магу сказаць. І вялікае жаданне зрабіць грамадскае тэлебачанне. Такое, як «Суспільне» ва Украіне», – зазначыў медыяменеджар.

    Пэўны час таму Павел Марыніч абвяшчаў планы стварыць беларускае інфармагенцтва. Праца над ім ідзе, запэўнівае кіраўнік «Malan­ka Media».

    «Мы робім яго. Але гэта не нешта, што ў адну хвіліну робіцца, гэта праца, якая доўгі час робіцца. Нічога не бывае адразу. Каб мець інфармагенцтва, патрэбныя журналісты ўнутры краіны, патрэбная база», – кажа спадар Павел.

    Чытайце яшчэ:

    «Самы пачварны дзень у маім жыцці». Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч распавёў пра свой арышт

    Что такое туркменизация журналистики? Это возможное завтра для белорусских медиа

    «У Грузіі пакуль нікога з незалежных журналістаў не пасадзілі, але, баюся, ключавое слова «пакуль»», — рэдактарка Sova.news Марта Ардашэлія

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці