«Цяпер у мяне няма дома». Галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб пакінула Беларусь
Аксана Колб была асуджаная да двух з паловай гадоў хіміі па народным артыкуле 342 (удзел у беспарадках). Пра свой ад'езд яна паведаміла ў фэйсбуку, анансуючы гутарку з сабой у газеце «Новы час».
«Гэта размова адбылася напярэдадні майго 54-га дня народзінаў, які я сустрэла разам з сябрамі. Тады я яшчэ не ведала, што ў дадатак да 2,5 гадоў хімііі атрымаю 13 сутак па арт. 19.11 і што мяне зноў будуць шукаць следчыя цэнтральнага апарату СК.
І нават уявіць сабе не магла, што амаль праз месяц буду матляцца па чужых краінах. Цяпер у мяне няма дома. Але ёсць адна вялікая мара — сядзець у першым шэрагу падчас вялікага трыбунала, дзе будуць судзіць усіх тых, хто пазбавіў нас радзімы, а кагосьці і свабоды», — напісала яна.
Аксана Колб была затрыманая 20 красавіка, а 15 чэрвеня асуджаная на 2,5 года хіміі па ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Колб вызвалілі ў зале суда да часу адбыцця пакарання. Тады яна заяўляла, што не збіралася пакідаць Беларусь, але дадатковыя суткі і імавернасць новай справы прымусілі памяняць рашэнне.
Чытайце яшчэ:
Аксана Колб: Мы зараз усе ў турме. За кратамі ўся краіна
Силовики задержали отца уехавшей из Беларуси журналистки
Журналисткой месяца по версии IJNet стала белоруска