Былыя журналісты БРЦ стварылі новае расследавальніцкае медыя — «Бюро»
Вядомыя беларускія журналісты-расследавальнікі запусцілі новы праект «Бюро». Першае расследаванне выйдзе ў свет 11 снежня.
Новае выданне стварылі журналісты Аляксей Карпека, Вольга Ратмірава і Аляксандр Ярашэвіч. Раней яны працавалі ў Беларускім расследавальніцкім цэнтры, рабілі сумесныя праекты з партнёрамі з многіх краін і вядомых медыя, сярод якіх OCCRP, ICIJ, Guardian, Süddeutsche Zeitung.
Медыя ўжо запусціла каналы ў Telegram, Instagram і X. У хуткім часе павінен запрацаваць і сайт, распавялі БАЖ стваральнікі «Бюро».
Журналісты плануюць выкрываць карупцыю беларускіх уладаў і новыя шляхі абыходу санкцый.
«Бюро» будзе расследаваць хабарніцтва, махлярства, сыход ад падаткаў, адмыванне грошай, кумаўство, абыход санкцый, парушэнні правоў чалавека і іншыя важныя тэмы ў розных сферах – ад медыцыны да эканомікі, ад адукацыі да палітыкі», — так распавядаюць самі журналісты пра мэты новага медыя.
Першае расследаванне выйдзе 11 снежня 2023 года. Падчас працы над ім журналіст Алесь Ярашэвіч сутыкнуўся з пагрозай з боку аднаго з «герояў» натравіць на новае выданне ГУБАЗ.
Чытайце яшчэ:
Гераіня праграмы «Белсату» назвала Франака Вячорку агентам спецслужбаў — хутка відэа выдалілі. Што адбываецца?
Руководитель Белорусского расследовательского центра получил награду от Госдепартамента США
«Папяровыя шчыты не дапамагаюць». Юрысты ўздымаюць пытанне аб абароне крыніц інфармацыі