• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былая вядучая «Белсату» Аліна Коўшык стала прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета

    Яна будзе займацца пытаннямі нацыянальнага адраджэння.

    Сярод стратэгічных задач Аліны Коўшык на новай пасадзе — наладжванне працы з міжнароднымі партнёрамі, амбасадамі, міжнароднымі культурніцкімі арганізацыямі для павелічэння падтрымкі беларускай культуры, адукацыі, гісторыі. Таксама Аліна зоймецца стварэннем працоўных камісій па адраджэнні беларускай мовы, гістарычнай памяці ды помнікаў, геральдыцы. 

    Чым Аліна Коўшык будзе займацца падчас працы ў Кабінеце? 

    — Ствараць стратэгію Нацыянальнага Адраджэння Беларусі
    — Папулярызаваць веды па гісторыі, культуры і беларускай мове
    — Рыхтаваць рэформы ў галіне культуры, адукацыі, СМІ.
    — Каардынаваць працу інстытутаў і ініцыятываў у пытаннях адукацыі, гісторыі і культуры.
    — Спрыяць супрацьдзеянню інфармацыйнай агрэсіі.

    Апошнія 15 гадоў Аліна Коўшык працавала на «Белсаце», дзе была вядучай Студыі Белсат, праграм «ПраСвет» і  «54%». Акрамя таго, Аліна была  сузаснавальніцай Цэнтру беларускай салідарнасці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0, а таксама клуба «Беларускі Варшавы». Ідэйная натхняльніца праекту www.bymapka.me (мапы беларускага бізнесу). 

    Чытаць яшчэ: 

    Аліна Коўшык праз 15 гадоў працы на «Белсаце» сыходзіць з тэлеканала

    Сёння — Дзень памяці загінулых ва Украіне журналістаў. У Вільні адкрылася выстава аб працы калег на вайне

    «Мне очень не хватает работы»: прошло 22 месяца со дня ареста Екатерины Андреевой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці