• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Найбуйнейшае аб’яднанне журналістаў у Еўропе назвала суд над Шчыраковай непрымальным

    Учора пачаўся суд над былой журналісткай з Гомеля Ларысай Шчыраковай. У Twitter Еўрапейская федэрацыя журналістаў (European Federation of Journalists) назвала яе затрыманне і працэс непрымальнымі.

    Шчыраковай пагражае да 7 гадоў зняволення па сфабрыкаванаму абвінавачванню, — нагадала федэрацыя.

    Там адзначылі, што цяпер больш за 30 журналістаў у Беларусі знаходзяцца за кратамі.

    Таксама федэрацыя заклікала далучыцца да анлайн-марафона салідарнасці «Нам не ўсё адно!», які пройдзе ў суботу, 29 ліпеня. Нагадаем, сабраныя грошы будуць накіраваны палітвязням і іх родным. У мерапрыемствы будуць удзельнічаць больш за 20 незалежных СМІ. БАЖ таксама далучыцца да акцыі.

    — Журналістыка не злачынства! — адзначылі ў твіце прадстаўнікі EFJ.

    Чытайце яшчэ:

    «З маімі артыкуламі таксама будзе нямала». У Гомелі пачынаецца суд над журналісткай Ларысай Шчыраковай

    Акцыя салідарнасці ад незалежнай журналісткі: 10 км для Ларысы Шчыраковай

    Рэжысёр з ЗША: «Вырашыў далучыцца да Марафону салідарнасці, каб падтрымаць Ларысу Шчыракову»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці