• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогеры Уладзімір Цыгановіч і Аляксандр Кабанаў прызнаныя палітвязнямі

    Беларускія праваабаронцы прызналі блогераў Уладзіміра Цыгановіча і Аляксандра Кабанава палітвязнямі.

    У сувязі з затрыманнем у якасці падазраваных і абраннем меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай па частцы 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала блогера ютуб-канала Moz­gON Уладзіміра Цыгановіча і брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава палітычнымі зняволенымі. Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня года аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў «справы Ціханоўскага”.

    На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў іх неадкладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да іх крымінальнага пераследу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці