• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогерку Алену Янушкоўскую дапыталі ў лякарні

    Супраць блогеркі Алены Янушкоўскай пачатая адміністрацыйная справа «за заклікі на несанкцыянаваную акцыю» — за рэпост аб’явы пра акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі, якая праходзіла ў Віцебску 29 снежня.

    
     

    Да суду справа не дайшла, бо міліцэйскі пратакол вярнулі на дапрацоўку. І цяпер занатаваць паказанні Алены Янушкоўскай спатрэбілася настолькі пільна, што супрацоўніка міліцыі з Віцебскага РАУС даслалі ў лякарню, дзе зараз знаходзіцца жанчына.

    Але даваць тлумачэнні пад запіс блогерка ўсё адно адмовілася:

    — Прыязджаў да мяне міліцыянт, вельмі выбачаўся, што я ў лякарні, але ён абавязаны да мяне прыехаць і ўсё высветліць… Паказанні я не стала даваць, а маю пазіцыю ён ведае: што буду і заклікаць, і ўдзельнічаць буду, пакуль існуе пагроза незалежнасці краіны.

    Дату суду Алене Янушкоўскай пакуль не паведамілі. За аб’явы пра акцыю ў падтрымку незалежнасці, што прайшла ў Віцебску, суд Першамайскага раёну ўжо аштрафаваў Наталлю Спірыдонаву (на 25 базавых велічынь, або 675 рублёў) і Таццяну Севярынец (на 30 базавых велічынь, або 810 рублёў). Што да Алены Янушкоўскай, то яе ўжо каралі за ўдзел і ў Віцебскай, і ў мінскіх акцыях супраць “паглыбленай інтэграцыі”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці