• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер «Шэры кот» атрымаў ужо 60 сутак арышту

    Інфармацыю, якая з вялікімі цяжкасцямі паступае з аршанскага ізалятара часовага ўтрымання, дзе знаходзіцца Дзмітрый Казлоў, удакладніў праваабаронца Павел Левінаў.


    Паводле інфармацыі Паўла Левінава, пасля першага арышту на 15 сутак Дзмітрыя Казлова судзілі ў зняволенні яшчэ тройчы. Суд Оршы і Аршанскага раёна вынес тры пастановы пра арышты на 15 сутак: 9‑га, 10-га і 13-га студзеня. Усе тры — паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП Беларусі за паўторнае парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

    Казлова абвінавацілі ва ўдзеле ў мінскіх акцыях у абарону незалежнасці Беларусі 20 і 21 снежня 2019 года, а таксама ў закліках на мітынг у Мінску 29 снежня. На гэты мітынг, да слова, сам Дзмітрый Казлоў ужо не трапіў.

    Раней было вядома, што відэаблогера асудзілі на 45 сутак, і толькі цяпер высветлілася, што агульны тэрмін чатырох арыштаў — 60 сутак.

    Праваабаронца Павел Левінаў не ўпэўнены, ці будуць перапынкі паміж арыштамі:

    — Праз кожныя 15 сутак яго будуць выпускаць з ІЧУ, хаця б фармальна, а далей усё залежыць ад міліцыі. Казлова могуць затрымаць адразу ж за брамай ізалятара, каб накіраваць на новы арышт, а могуць і даць нейкі перапынак. Таксама ў 15-ты дзень могуць завезці ў суд, які агучыць рашэнне пакараць чарговым арыштам. Так адбылося 9 студзеня, калі сябры чакалі Шэрага Ката, а ён так і не выйшаў.

    Блогер Дзмітрый Казлоў, вядомы пад нікам Шэры Кот, вёў  прамыя трансляцыі з мінскіх акцый  у абарону суверэнітэту Беларусі 7, 8, 20 і 21 снежня мінулага года. Павел Левінаў дадае, што на Казлова склалі два пратаколы і за заклікі на акцыі. Па звестках праваабаронцы, судоў па іх яшчэ не было.

    Падтрымаць Дзмітрыя Казлова за кратамі можна паштоўкамі і лістамі, дасылайце іх на адрас:

    211391, Беларусь, Віцебская вобласць, г. Орша, вул. Энгельса, дом 25, ізалятар часовага ўтрымання, Казлову Дзмітрыю Алегавічу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці