• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белсат» збіраецца адкрыць расійскамоўную праграму

    Беларускамоўны тэлеканал «Белсат», які вяшчае з Польшчы за грошы польскага ўрада, збіраецца адкрыць расійскамоўную праграму, каб змагацца з прапагандай і знайсці дадатковае фінансаванне.

    Пра гэты намер паведамляе сайт Wirtu­al­na Pol­s­ka са спасылкай на дырэктарку тэлеканалу Агнешку Рамашэўску-Гузы. Рамашэўска-Гузы пацьвердзіла, што на тэлеканале «Белсат» мае зьявіцца праграма на расейскай мове, з мэтай знайсьці новых гледачоў і інвэстараў, якія дапамогуць каналу працягваць дзейнасьць.

    Агнешка Рамашэўска-Гузы

    — Гэта пытаньне прынцыпаў, бо русыфікацыя Беларусі з Польшчы была б нечым фантастычным. А мова — гэта адна зь нямногіх рэчаў, якія адрозьніваюць Беларусь ад Расеі. Аднак застаецца фактам, што большасьць беларусаў размаўляюць паміж сабою па-расейску. Трэба ў гэта папросту далікатна ўвайсьці, — тлумачыць Рамашэўска.

    Яна хоча, каб выхад у эфір расейскамоўнай праграмы «Белсату» стаўся пачаткам новага, большага праекту, накіраванага на гледачоў з цэлага рэгіёну.

    Wirtu­al­na Pol­s­ka сьцвярджае, што праблема тут палягае ў грашах, бо, пасьля таго як МЗС Польшчы заявіў аб зьмене ўмоваў фінансаваньня «Белсату», ягоная будучыня застаецца пад пытаньнем.

    Цяпер «Белсат» мае фінансаваньне ад Польскай тэлевізіі, але невядома, як доўга гэта будзе трываць. Прэм’ер Польшчы Бэата Шыдла абяцала дапамагчы ў вырашэньні праблемы, але канкрэтных ініцыятыў зь яе боку пакуль няма.

    Кіраўніца «Белсату» мяркуе, што расейскамоўныя перадачы дапамогуць знайсьці іншыя крыніцы фінансаваньня, ня толькі ў Польшчы.

    Дырэктарка «Белсату»: мы не адмаўляемся ад беларускай мовы, гэта наша прынцыповая пазіцыя

    «Гэта здача пазыцый», — рэакцыя Назіральнай рады «Белсату» на пляны адкрыцьця рускамоўнай праграмы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці