• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія журналісты і БАЖ у Гамбургу атрымалі прэмію Free Media Awards

    У Гамбургу прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі Free Media Awards, усе сёлетнія лаўрэаты — беларусы. Пераможцы былі названыя яшчэ ў жніўні. Гэта — Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова, Наталля Лубнеўская, партал ТУТ.БАЙ і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

    1 лістапада ў Нямеччыне прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, удзел у якой з беларускага боку ўзялі рэдактары незалежнага тэлеканала Наталля і Зміцер Ягоравы, журналісткі Наталля Лубнеўская і Кацярына Барысевіч, прадстаўніца ТУТ.БАЙ Аляксандра Пушкіна і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

    Звычайна прэміі Free Media Awards прысуджаюць журналістам з розных краін, аднак сёлета было зроблена выключэнне.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў узнагароджана прэміяй Free Media Awards за нястомную працу ў падтрымку правоў журналістаў. Разам са сваёй партнёрскай арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў» БАЖ ад пачатку пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года задакументавала і зрабіла галоснымі шматлікія парушэнні свабоды СМІ і рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных журналістаў. Акрамя таго БАЖ прапануе дапамогу журналістам і з’яўляецца важнай крыніцай інфармацыі для міжнародных СМІ.

    Беларускую асацыяцыю журналістаў намінаваў на атрыманне ўзнагароды Нарвежскі Хельсінкскі камітэт.

    З 2016 года ўзнагароды Free Media Awards уручаюцца незалежным журналістам, рэдактарам і медыя-платформам у Расіі, Украіне, Азербайджане, Беларусі, Грузіі і Арменіі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці