Беларускія медыйшчыкі ўзялі ўдзел у журналісцкім турніры ў Друскінінкаі
11 верасня 2022
Беларуская асацыяцыя журналістаў
10 верасня ў Літве прайшоў традыцыйны журналісцкі фубольны турнір. Пасля двух гадоў вымушанай паўзы каманда беларускіх медыйшчыкаў зноў выйшла на поле.
Акрамя Беларусі ўдзел у турніры узялі каманды Украіны, Польшчы, Германіі, Арменіі і Латвіі, а таксама дзве каманды з Літвы. Турнір праходзіў па кругавой сістэме – кожная з камандаў згуляла з кожнай.
На пачатку турніру арганізатары адмыслова прывіталі каманды з Украіны і Беларусі.
Пасля двух перамогаў, чатырох паразаў і адной нічыі каманда беларускіх медыйнікаў заняла на турніры шостае месца, перайграўшы ў апошнім матчы каманду Германіі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Бывшую журналистку Catholic.by Оксану Ючкович начнут судить в Минске
21.04.2024
У раскладзе судоў з’явілася імя вядомага мінскага блогера
20.09.2024
Беларускаму альманаху для дзетак і падлеткаў «Жэўжык» патрэбна дапамога
17.09.2024
У Музеі ў Цеханоўцы адкрылася выстава журналісткі Кацярыны Ваданосавай
06.09.2024