• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія дзяржаўныя тэлеканалы не пакажуць уручэння Нобелеўскай прэміі Алексіевіч

    Ні Белтэлерадыёкампанія, ні тэлеканалы ОНТ і СТВ не збіраюцца трансляваць цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службы тэлеканалаў.

    “Белтэлерадыёкампанія не планавала купляць правы на трансляцыю нобелеўскай цырымоніі з‑за “пэўных арганізацыйна-тэхнічных, фінансавых і юрыдычных пытанняў і аспектаў”, – цытуе партал прэс-сакратарку Белтэлерадыёкампаніі Святлану Смалонскую-Краскоўскую.

    2 снежня Святлана Алексіевіч сказала, што яе нобелеўская прамова можа быць даволі жорсткай: “Гэта будзе расказ пра тое, чым я займалася апошнія 40 гадоў, – гісторыя “чырвонага чалавека”, якога я апісвала ў сваіх кнігах і які дагэтуль жыве ў кожным з нас. Раскажу і пра сучасную Беларусь, пра тых маладых людзей, якія выходзілі на плошчы і змагаліся за свабоду сваёй краіны”, – зазначыла яна.

    Паглядзець трансляцыю нобелеўскай лекцыі па літаратуры (7 снежня ў 19.30 па Мінску) і цырымонію ўручэння прэміі (10 снежня ў 18.30 па Мінску) можна будзе ў інтэрнэце па спасылках:

    ЛЕКЦЫЯ

    ЦЫРЫМОНІЯ

    Акрамя рэтрансляцыі на сайтах, у Беларусі будуць ладзіцца калектыўныя прагляды лекцыі і цырымоніі з удзелам Святланы Алексіевіч.

    У сацыяльных сетках ідзе абмеркаванне флэшмоба «Святкуем Нобеля разам»!

    Найбольш значныя і цікавыя фрагменты з беларускім перакладам з’явяцца на «Белсаце». Тэлеканал абяцае «трансляцыі з нобелеўскіх мерапрыемстваў, аналітыку і публіцыстыку, рэпартажы і фільмы, актуальныя падзеі, абмеркаванні, спрэчкі і інтрыгі вакол нашага першага ў гісторыі Нобеля» ў межах «Нобелеўскага тыдня са Святланай Алексіевіч» у эфіры «Белсату» ды падчас онлайн-трансляцый на belsat.eu.

    Цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі ў 2014 годзе. Фота з сайта meltwater.pressify.io

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці