БАЖ заклікае адмяніць прысуд Ірыне Слаўнікавай: журналісты — не экстрэмісты, а іншадумства — не злачынства ЗАЯВА
Гомельскі абласны суд у закрытым працэсе пакараў журналістку Ірыну Слаўнікаву 5 гадамі пазбаўлення волі. Раней праваабаронцы прызналі Ірыну палітычнай зняволенай.
Журналістку прызналі вінаватай паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 342 – «Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і ч. 1 арт. 361 – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, альбо кіраўніцтва такім фармаваннем» (маецца на ўвазе тэлеканал «Белсат», які беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкім фармаваннем).
Гэтым выракам закрыты суд у Гомелі фактычна прыраўняў права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі да экстрэмісцкай дзейнасці. Улады Беларусі працягваюць пераследаваць журналістаў за рэалізацыю іх права на свабоду выказвання. Але журналісты – не экстрэмісты, а іншадумства – не злачынства.
Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае адмяніць прысуд Ірыне Слаўнікавай і неадкладна вызваліць усіх 29 прадстаўнікоў медыя, якія на дадзены момант знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.
БАЖ выказвае Ірыне і ўсім іншым калегам за кратамі падтрымку і павагу.
Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА
Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2022 годзе (табліца, спіс зняволеных)