БАЖ і СЖЛ запрашаюць калег на Форум журналісцкіх арганізацыяў краінаў Балтыі і пераследаваных журналістаў — 7 снежня
7 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з Саюзам журналістаў Літвы правядзе ў памяшканні Сейма Літвы ўжо традыцыйны форум свабоднай журналістыкі, які сёлета займеў яшчэ больш міжнародны характар – Форум журналісцкіх арганізацыяў краінаў Балтыі і пераследаваных журналістаў: «Міжнародныя канфлікты і журналістыка»
Журналісцкі форум мы прысвячаем падтрыманню прафесійных стандартаў у кантэксце войнаў і міжнародных канфліктаў. Гэта асабліва важны аспект для журналістыкі ў яе барацьбе з прапагандай вайны і распаўсюджваннем мовы варожасці.
Журналісцкія арганізацыі ў краінах Балтыі і журналісты, якія пераследуюцца аўтарытарнымі рэжымамі і таму шукаюць тут прытулак, захоўваюць этычныя нормы і такім чынам спрабуюць вырашаць прафесійныя праблемы. Для абмеркавання гэтых выклікаў арганізаваны сумесны форум для журналістаў з Беларусі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.
7 снежня форум любезна прыме ў сябе Сейм Літвы з 10:00 да 17:00.
Цягам трох панэльных дыскусій мы абмяркуем:
- Нацыянальныя СМІ і міжнародныя мерапрыемствы: як надоўга ўтрымаць увагу аўдыторыі на самых важных тэмах?
- Як стварыць умовы для разнастайнасці якаснай журналістыкі і яе штодзённай дзейнасці ва ўмовах эканамічнага, палітычнага ці нават ваеннага ціску?
- Хто абароніць свабодныя СМІ і незалежную журналістыку?
Удзел у форуме прымуць медыяпрафесіяналы чатырох краінаў, а таксама прадстаўнікі міжнародных журналісцкіх арганізацый. Як і ў мінулым годзе, форум будзе праходзіць у будынку Сейма Літвы і транслявацца ў YouTube. Працоўныя мовы — беларуская, літоўская і англійская — будзе арганізаваны сінхронны пераклад.
Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы ласкава запрашае прадстаўнікоў_ніц беларускага медыясектара прыняць у форуме, выступіць у дыскусіі, падзяліцца сваімі думкамі падчас панэляў форуму.
Для ўдзелу ў форуме альбо для яго асвятлення просім вас зарэгістравацца ў ФОРМЕ да 5 снежня, 16:00 СЕT.
Дадатковая інфармацыя па форуме: office@baj.media