• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ атрымае Нацыянальную прэмію Украіны за свабоду слова

    Беларуская асацыяцыя журналістаў стала сёлетнім лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны свабоды слова імя Ігара Лубчанкі. Такое рашэнне прыняў сакратарыят Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны.

    Пра гэта паведамляе ў на сваей старонцы у Face­book старшыня Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргей Таміленка. Ён адзначыў, что рашэнне аб прысуджэнні Нацыянальнай прэміі ў абарону свабоды слова імя Ігара Лубчанкі, шматгадовага старшыні Нацыянальнага саюза журналістаў, вядучай беларускай журналісцкай арганізацыі — БАЖ, якая зазнала рэпрэсіі на радзіме, з’яўляецца праявай салідарнасці і падтрымкі з боку ўкраінскіх калег.

    — За апошні год незалежныя беларускія журналісты зведалі маштабныя рэпрэсіі і працягваюць знаходзіцца пад жорсткім ціскам з боку ўладаў, сотні калегаў былі збітыя і рэпрэсаваныя, а дзесяткі — адпраўленыя ў турмы. Незалежная Беларуская асацыяцыя журналістаў салідарная з рэпрэсаванымі калегамі, таму рэжым Лукашэнкі пераследуе кіраўніцтва БАЖ і пазбавіў арганізацыю легальнага статусу. Нашы беларускія калегі з’яўляюцца прыкладам для ўсіх украінскіх журналістаў, як трэба змагацца за свае правы, як быць вернымі каштоўнасцям свабоды слова і сваёй прафесіі, — адзначыў кіраўнік НСЖ Сяргей Таміленка.

    Улады заблакавалі сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў — чытайце нас у Telegram

    БАЖ працягвае сваю дзейнасць, у тым ліку ва Украіне, Літве і Польшчы, куды былі вымушаныя з’ехаць дзясяткі беларускіх журналістаў. Нацыянальны саюз журналістаў Украіны актыўна ўдзельнічае ў камунікацыі з дзяржаўнымі структурамі Украіны для вырашэння пытанняў легалізацыі беларускіх журналістаў, ладзіць акцыі салідарнасці з калегамі.

    Даведка:

    Прэмія заснаваная Нацыянальным саюзам журналістаў Украіны ў памяць шматгадовага старшыні Саюза журналістаў Ігара Лубчанкі. У мінулыя гады лаўрэатамі Нацыянальнай прэміі за свабоду слова былі Уладзімір Мастовы, Аляксандр Брыж, Мікалай Сямёна, Раман Сушчанка, Валерый Макееў, Станіслаў Асееў, крымскататарскія журналісты, а таксама Агнешка Рамашэўская (віцэ-прэзідэнт Польскай асацыяцыі журналістаў).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці