• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бастунец і Радзявічус дамовіліся пра супрацоўніцтва журналісцкіх арганізацый

    Старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец і старшыня Саюза журналістаў Літвы Дайнюс Радзявічус абмеркавалі ў Вільнюсе пытанні супрацоўніцтва журналісцкіх арганізацый Літвы і Беларусі.

    Кіраўнікі журналісцкіх арганізацый дамовіліся ў бліжэйшы час правесці параўнальны аналіз заканадаўства аб СМІ ў суседніх краінах, практыкі яго прымянення, а таксама падзяліцца досведам працы органаў самарэгулявання ў Літве і Беларусі.

    «З пункту гледзішча дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці медыяў у нашых краінах усё нібыта зразумела: Беларусь ва ўсіх рэйтынгах і індэксах па свабодзе выказвання меркавання займае апошнія месцы, Літва нас значна апярэджвае. Але гэта толькі агульнае ўражанне, і мы збіраемся правесці сваеасаблівую праверку гэтай аксіёмы — эксперты з абодвух бакоў адкажуць на аднолькавыя пытанні, якія дапамогуць зразумець розніцу ў галіне СМІ паміж бліжэйшымі суседзямі.  Яшчэ больш цікавым выглядае параўнанне досведу, паўнамоцтваў і ўмоваў працы каміссі па этыцы БАЖ і органаў журналісцкага самарэгулявання Літвы. Апошнім часам як пытанні прафесійнай этыкі, так і рашэнні камісіі па этыцы БАЖ па асобных кейсах выклікаюць спрэчкі ў журналісцкай супольнасці і нават за яе межамі. Спадзяюся, што вынікі даследвання будуць прадстаўленыя ўжо восенню,» — гаворыць Андрэй Бастунец.     

    Для даведкі, паводле Сусветнага індэкса свабоды слова «Рэпарцёраў без межаў» (RSF), Беларусь знаходзіцца на 153‑м месцы з 180-ці.

    На постсавецкай прасторы, паводле даследавання, лепш за ўсё справы са свабодай прэсы ў Эстоніі (12 месца). Латвія — 28‑я, Літва — 36‑я

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці