• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Арганізацыя прэс-канферэнцыі па справе Regnum’а з’яўляецца заўчаснай, — СК адказаў БАЖу

    Следчы камітэт лічыць заўчасным правядзенне прэс-канферэнцыі для СМІ па справе абвінавачаных Regnum'аўцаў Паўлаўца, Алімкіна і Шыпценкі. Гэта вынікае з адказу на зварот ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” адносна прадастаўлення журналістам інфармацыі па гучных крымінальных справах. Наконт інфармацыі па “справе патрыётаў” у адказе ні слова.

    — З моманту ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні Ю. Паўлаўца, Д. Алімкіна і С. Шыпценкі Следчым камітэтам давалася афіцыйная інфармацыя розным СМІ, у тым ліку замежным, не менш за пяць разоў, — гаворыцца ў адказе начальніка аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю цэнтральнага апарату СК Сяргея Кабаковіча.

    — Зыходзячы з сітуацыі па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні Ю. Паўлаўца, Д. Алімкіна і С.Шыпценкі, арганізацыя прэс-канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў СМІ з’яўляецца заўчаснай, — адзначаецца ў адказе.

    Нагадаем, у траўні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” афіцыйна звярталася да кіраўнікоў Следчага камітэта, КДБ і генеральнага пракурора з заклікам агучыць інфармацыю аб ходзе расследавання рэзанансных крымінальных спраў: “справы патрыётаў” і “справы Reg­num’аўцаў”.

    БАЖ заклікае сілавікоў агучыць інфармацыю аб ходзе расследавання «справы патрыётаў» для ўсіх СМІ

    Абвінавачаныя па так званай “справе патрыётаў” знаходзяцца за кратамі з сакавіка гэтага года, аднак афіцыйнай інфармацыі для журналістаў СМІ ўсіх формаў уласнасці так і не было прадастаўлена.

    Выходзілі ў свет толькі матэрыялы некаторых дзяржаўных СМІ, заснаваныя, як сцвярджалася ў іх, на інфармацыі следства. Пры гэтым, як правіла, не называліся ні аўтары гэтых матэрыялаў, ні службовыя асобы, якія падалі звесткі па крымінальных справах, а самі матэрыялы часта выглядалі суб’ектыўнымі і аднабаковымі.

    Падобным жа чынам прадастаўляецца ў СМІ і інфармацыя па «справе Reg­num’аўцаў» Ю. Паўлаўца, Д. Алімкіна і С. Шыпценкі, якія ўжо амаль палову года ўтрымліваюцца пад вартай па абвінавачанні ў распальванні нацыянальнай варожасці. Гэтая крымінальная справа таксама выклікае грамадскі рэзананс, разам з тым агучваецца мінімальная афіцыйная інфармацыя аб ходзе расследавання.

    Адказаў ад КДБ і Генеральнай пракуратуры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”  пакуль не атрымала.

    Фота sk.gov.by

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці