• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алеся Любянчука пакаралі штрафам

    Працэс над аператарам, які мае афіцыйную акрэдытацыю МЗС Беларусі, распачаўся ў Першамайскім судзе Мінска (вул. Талбухіна, 9). Разглядаў справу неаднаразова заўважаны ў палітычных працэсах суддзя Юрый Гарбатоўскі.

    16.03 Суд пакараў Алеся Любянчука штрафам у 25 базавых велічыняў (575 рублёў) за нецэнзурную лаянку ў пастарунку міліцыі.

    15.52 У судзе перапынак на прыняццё рашэння.

    15.50 — Падрэз склаў на мяне пратакол за дробнае хуліганства, бо не пачуў ад мяне тое, што хацеў пачуць па спрабе аб гандлёвым знаку «Белсат». Падрэз настойваў, каб я падпісаў пратакол апытання, з якім я не быў згодны, — гаворыць Любянчук.

    15.40 Любянчук заявіў хадайніцтва аб далучэнні да матэрыялаў справы ўласнай характарыстыкі. Пасля сведкаў зноў выступае журналіст. Яшчэ раз нагадвае суду, што яго правы неаднаразова парушаліся падчас дадзенага працэсу. У прыватнасці, міліцыянты адмовілі Любянчуку ў магчымасці звязацца з адвакатам.

    15.27 Наступны сведка — супрацоўнік міліцыі Дзяніс Грыб. Таксама заяўляе, што журналіст лаяўся матам. Абодва міліцыянты на многія пытанні заяўляюць, што не памятаюць падзеі 31 сакавіка, бо прайшло даволі шмат часу.

    15.20 Як высветлілася з апытання сведкі, рапарт супраць Алеся Любянчука не быў зарэгістраваны ў міліцыі. Супрацоўнік міліцыі блытаецца у паказаннях і спасылаецца на тое, што ў яго кожны дзень шмат падобных спраў.

    15.07 Першым дапытваюць сведку аператыўнага ўпаўнаважанага Уладзіслава Падрэза, які назваў Алеся Любянчука Сяргеем. Сведка паведаміў, што журналіст некалькі раз выказваўся нецэнзурнай лаянкай у кабінеце № 423 Першамайскага РУУС Мінска. Міліцыянт гаворыць, што журналіст «вёў сябе неспакойна».

    На фота сведка супраць Любянчука, падчас ператруса на офісе «Белсата» 31 сакавіка сведка выносіў тэхніку.

    20 красавіка працэс працягнуўся. У суд з’явіліся сведкі з боку міліцыі.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/20170419_112015.jpg

    —-

    11.54 У судзе абвешчаны перапынак да заўтра да 15:00 у сувязі з няяўкай сведак з боку міліцыі.

    11.45 Алесь Любянчук: Я неаднаразова казаў міліцыянтам, што патрабую, каб пры складанні пратакола і іншых дзеяннях прысутнічаў мой адвакат. Міліцыянты мне ў гэтым адмовілі. Пасля гэтага мяне пасадзілі ў камеру і збіраліся везці на Акрэсціна. Але праз нейкі час адпусцілі.

    11.42 — Які нармальны чалавек будзе лаяцца ў аддзяленні міліцыі, – пытае ў суддзі Любянчук.

    11.38 Суд апытвае журналіста. Любянчук гаворыць, што 31 сакавіка незаконна быў дастаўлены ў Першамайскі РУУС пасля ператрусу ў офісе «Белсата». Цэлы дзень даваў тлумачэнні па спрабе аб парушэнні права на гандлёвы знак. У нейкі час у кабінет зайшоў супрацоўнік у форме, які склаў на мяне пратакол за нібыта дробную лаянку, – гаворыць Любянчук.

    – Я патрабаваў у міліцыі прадаставіць магчымасць звязацца з адвакатам альбо роднымі. Міліцыянты не дазволілі мне гэта зрабіць. Некаторыя супрацоўнікі міліцыі наогул адмаўляліся прадставіцца.

    11.37 Пачаўся працэс, справу слухае суддзя Юрый Гарбатоўскі. Сведкі з боку міліцыі не з’явіліся.

    Падтрымаць аператара Алеся Любянчука прыйшлі каля дзесяці чалавек.

    Таксама прысутнічаюць прадстаўнікі праваабарончага цэнтра «Вясна» Таццяна Рэвяка, Сяргей Сыс. Прыйшоў у суд і вядомы журналіст Максім Жбанкоў.

    ***

    Нагадаем, у Мінску 31 сакавіка адбыліся ператрусы ў двух офісах «Белсата». У адным з офісаў на момант прыходу міліцыянтаў знаходзіўся журналіст Алесь Любянчук, яго завезлі ў Першамайскі РУУС.

    У Першамайскім РУУСе Мінска на Алеся Любенчука склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Міліцыянты заявілі, што Любянчук нібыта брудна лаяўся непасрэдна ў аддзяленні міліцыі (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 КаАП). У той дзень Алеся ўжо збіраліся везці на Акрэсціна, але а 19 гадзіне раптоўна вызвалілі з міліцыі.

    Пасля гэтага міліцэйскі пратакол усё ж быў накіраваны ў суд. Зараз Любенчуку пагражае штраф альбо арышт да 15 сутак.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці