• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Пачобут: Пасля таго, як не вывезлі з краіны, адразу адчуў на сабе прыкметы незадаволенасці

    Журналісту Андрэю Пачобуту адмовілі ў спатканні з жонкаю і дачкою.

    Адпаведны адказ Аксана Пачобут атрымала ад старэйшага следчага, падпалкоўніка юстыцыі Ганчарыка. Разам з тым Ганчарык у сваім адказе нагадаў, што следчы мае права дазволіць спатканне з блізкімі родзічамі тым, хто знаходзіцца пад вартаю.

    Таксама ад Андрэя Пачобута прыйшлі лісты родным. Ён піша, што рады за Ірэну, Марыю і Ганну, якія з’ехалі (Прадстаўніцы польскай меншасці ў Беларусі — Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава, былі вывезеныя ў Польшчу з СІЗА. — Рэд.).

    Піша, што пасля таго, як звазілі яго ў СК і вярнулі назад у турму, а не вывезлі, адразу адчуў на сабе прыкметы незадаволенасці вынікам паездкі. Адразу перавялі ў іншую камеру. Плюс цяпер ён пад асаблівым кантролем, пастаянныя праверкі і рапарты пра тое, што ён стаіць на прафілактычным уліку.

    Андрэй Пачобут за кратамі знаходзіцца ўжо 76 дзён.

    Журналісту Андрэю Пачобуту прад’яўлена абвінавачванне па арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варажнечы і нянавісці). Пачобуту прапаноўвалі з’ехаць у Польшчу ў абмен на вызваленне. Ён адмовіўся.

    Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут, якога затрымалі за «распальванне нацыянальнай варажнечы»

    Андрэй Пачобут: “Нават у турме я адчуваў сябе свабодным чалавекам”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці