• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аляксандр Буракоў: “Гэта быў не вобшук, а пагром”

    Да магілёўскага журналіста і праваабаронцы Аляксандра Буракова (старэйшага) 18 лютага прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, каб правесці ператрус.

    Па словах Буракова, у дзверы яго здымнай кватэры пазванілі каля 16:00, неўзабаве пасля таго, як ён вярнуўся з крамы. Яго адразу ж папярэдзілі, што прыйшла міліцыя і запатрабавалі неадкладна адчыніць дзверы.

    Пасля таго, як журналіст апрануўся і адчыніў дзверы, у кватэру зайшлі тры супрацоўнікі ГУБАЗіК і дзве дзяўчыны-панятых, якіх міліцыянты прывялі з сабой. Супрацоўнікі міліцыі прад’явілі ордэр на вобшук паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса, падпісаны намеснікам Генеральнага пракурора РБ.

    Буракоў кажа, што вобшук у яго невялікай кватэры праходзіў паўтары-дзве гадзіны, супрацоўнікі ГУБАЗіК перавярнулі літаральна ўсю кватэру.

    “Зрывалі абшыўку з канапы, чахлы на падушках. Гэта быў не вобшук, а пагром”.

    Журналіст кажа, што ён папярэджваў супрацоўнікаў міліцыі, што ў яго няма ніякіх недазволеных рэчаў. Тым не менш яны перавярнулі ўсё: глядзелі ў вентыляцыйныйных каналах, на кухні залазілі ў цукроўніцу і ў пачак з аўсянымі камячкамі, вытраслі з пачку пакеты з гарбатай, нават раскруцілі асадку. Вобшук праводзілі не толькі ў пакоях, але і на балконе, і ў прыбіральні. Міліцыянты перагледзелі ўсе старыя паперы, некаторыя з іх парвалі, агледзелі кошык з бруднай бялізнай.

    “Перавярнулі літаральна ўсю кватэру”, — кажа Буракоў.

    У выніку ператрусу супрацоўнікі ГУБАЗіК забралі ноўтбук, тэлефон і некалькі флэшак.

    Першыя ператрусы ў магілёўскіх журналістаў і праваабаронцаў прайшлі, як і па ўсёй краіне, яшчэ 16 лютага. Тады супрацоўнікі ГУБАЗіК прыйшлі да праваабаронцаў Аляксея Колчына і Барыса Бухеля, а таксама правялі вобшукі ў кватэрах па месцы рэгістрацыі журналістаў Аляксандраў Бураковых, малодшага і старэйшага. У іх бацькоў забралі камп’ютарную тэхніку і носьбіты інфармацыі. Таксама праваахоўнікі правялі ператрусы ў бацькоўскай хаце палітыка Рыгора Кастусёва ў аграгарадку Цяхцін Бялыніцкага раёна і ў кватэры яго дачкі Кацярыны ў Магілёве.

    Аляксандр Буракоў (старэйшы) кажа, што 16 лютага супрацоўнікі міліцыі таксама прыходзілі ў кватэру, дзе ён зараз пражывае, але ў гэты дзень яго не было дома. Верагодна, таму яны вырашылі зноў наведацца ўжо 18 лютага.

    Журналіст адзначае, што ён нават не рыхтаваўся да ператрусу, бо яго дзейнасць абсалютна легальная. Безумоўна, тое, што забралі тэхніку, значна ўскладніць яго працу. Аднак ужо бліжэйшым часам ён будзе патрабаваць ад праваахоўнікаў, каб яе вярнулі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці