• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аляксандр Баразенка аб’явіў галадоўку. Напішы ліст журналісту ў турму!

    Асуджаны ўчора на 15 сутак журналіст тэлеканала “Белсат” Аляксандр Баразенка аб’явіў галадоўку ў знак пратэсту з незаконным пераследам. Увесь час арышту Баразенка мае намер адмаўляцца ад ежы.

    Зняволеннем Баразенку пакарала суддзя Маскоўскага раённага суда Мінска Таццяна Мотыль, неаднаразова заўважаная ў палітычных рэпрэсіях. Арышт Баразенка і іншыя асуджаныя журналісты будзе адбываць у сталічным Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

    Таксама на Акрэсціна адбываюць арышт журналісты Марына Кастылянчанка (15 сутак), Сяргей Кійко (12 сутак), Раман Пратасевіч (10 сутак) і Дзяніс Івашын (5 сутак). Заклікаем дасылаць ім лісты і тэлеграмы ў знак падтрымкі.

    Давайце падтрымаем калег!

    Лісты і тэлеграмы асуджаным можна слаць на адрас: 220089, г. Мінск, 1‑шы завулак Акрэсціна, 36, Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

    Тэлеграму можна адправіць са стацыянарнага тэлефона праз кароткі нумар 166.

     

    Таксама ў Віцебску пад арышт патрапілі сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Леанід Свецік (15 сутак), Канстанцін Мардзвінцаў (15 сутак) і Арцём Сізінцаў (10 сутак). Дасылаць лісты і тэлеграмы можна на адрас: 210038, г. Віцебск, Маскоўскі пр‑т, 59А, Ізалятар часовага ўтрымання.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці